Меркаванні7777

Lifenews: Чаму Расія губляе Беларусь

Журналіст расійскага рэсурсу Life (былы «Лайфньюз») Яўген Норын у сваім матэрыяле з красамоўнай назвай «По киевскому сценарию. Почему мы теряем Белоруссию?» паспрабаваў прааналізаваць беларуска-расійскія адносіны і прыйшоў да несуцяшальных для Расіі высноў.

У матэрыяле аўтар звярнуў увагу на тое, што па большасці праблемных пытанняў (прызнанне Паўднёвай Асеціі, Абхазіі і анексіі Крыма) Беларусь не толькі палітычна не падтрымала Расію, але і пайшла далей: актыўна гандлявала з Украінай вайсковай тэхнікай і палівам.

Далей Яўген Норын апісвае «паўзучую нацыяналістычную беларусізацыю», якая нібыта адбываецца ў Беларусі.

«Сутнасць справы ў паступовым выцясненні рускай мовы з грамадскага і палітычнага жыцця на карысць беларускай мовы», — упэўнены спадар Норын.

Не засталася па-за ўвагай актыўнасць Ігара Случака, якога аўтар абвінавачвае ў цкаванні чыноўнікаў.

«Наогул, для мясцовых нацыяналістычных актывістаў дробнае цкаванне нізавых чыноўнікаў праз пракуратуру стала своеасаблівым спортам: у тым выпадку калі слуга народа не можа адказаць па-беларуску, для яго дабіваюцца штрафу».

Аўтар апісвае не толькі дзейнасць актывістаў, але і ўладаў. Журналіст Life сцвярджае, што Міністэрства адукацыі Беларусі «будуе планы аб пераводзе навучальнага працэсу ў абавязковым парадку на беларускую мову для асноўных ВНУ краіны».

Яўген Норын вельмі здзіўляецца факту, што Тадэвуша Касцюшку ў Беларусі не лічаць палякам, а «адшукваюць у яго беларускія карані».

Асаблівую ўвагу аўтар звярнуў на беларускі сегмент інтэрнэту, які ён лічыць антырасійскім.

«Прарасійскіх інтэрнэт-СМІ папросту амаль не існуе, і гэты працэс вельмі нагадвае тое, што адбывалася ва Украіне ў пачатку 10-х гадоў», — піша Life.

Таксама ў матэрыяле аўтар апісвае цяжкі лёс прарасійскіх актывістаў у Беларусі.

«Адсутнічаюць прыкметныя палітычныя арганізацыі, і нават культурныя цэнтры могуць закрывацца».

Яўген Норын, фота vk.com.

Не абмінуў спадар Норын і рэзанансны суд над аўтарамі сайта Regnum, якіх ён лічыць вязнямі сумлення.

«Зрухі, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве — вялізны выклік для Расіі. З аднаго боку, яшчэ нічые адносіны не пацяплелі пасля простага выкручвання рук. Але, калі адкінуць ілюзіі, проста за памежнымі слупамі расце непрыязная да Расіі ідэалогія», — піша аўтар Life.

Норын мяркуе, што адносіны паміж беларускім і рускім народамі захоўваюцца цёплымі, і беларусы пераважна не падзяляюць нацыяналістычную ідэалогію. Але ён лічыць, што актыўная меншасць у Беларусі нібыта здольная навязаць сваю волю большасці. У якасці прыкладу ён ізноў прывёў Украіну.

На думку аўтара, Расія шмат чаго можа прапанаваць Беларусі ў эканамічным плане, але з грамадскім меркаваннем Беларусі яна не працуе.

«Найбольш стойкія і рашучыя прыхільнікі Расіі ў беларускім грамадстве зараз адчуваюць сябе проста кінутымі», — піша Яўген Норын.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары77

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць