Свет106106

Крыніцы: у Сірыі ў баі з амерыканцамі загінулі дзясяткі байцоў расійскай прыватнай вайсковай кампаніі

Дзясяткі байцоў расійскіх «прыватных вайсковых кампаній» загінулі пры сутыкненні з амерыканска-курдскімі сіламі ў Сірыі некалькі дзён таму. 

Пра гэта пішуць некалькі расійскіх телеграм-каналаў, у тым ліку WarGonzo і Directorate 4, якія дэталёва асвятляюць аперацыю ў Сірыі. Афіцыйна Масква пра гібель сваіх грамадзян не паведамляла.

Канал WarGonzo апублікаваў некалькі аўдыязапісаў, на якіх расійскія вайскоўцы распавядаюць аб тым, што здарылася. У аўдыя шмат лаянкі, даслоўна расшыфраваць іх немагчыма, але ў цэлым гаворка ідзе пра тое, што пры нейкім сутыкненні ў Сірыі загінулі больш за 200 чалавек.

«Былі піндосы [амерыканцы] … Спачатку артой [артылерыяй] накрылі, потым паднялі чатыры вяртушкі [верталёты] і ў карусель запусцілі з буйнакаліберных кулямётаў… У нашых, акрамя аўтаматаў, нічога не было. Наогул зладзілі там пекла. Піндосы пэўна і дакладна ведалі, што гэта мы ідзём, рускія, вось нашы ішлі завод адціскаць, а яны на гэтым заводзе сядзелі… Вельмі шмат хто знік без вестак».

На другім запісе голас кажа: «Браце, ну зірні. Там […] забітых — толькі 5-я рота. 2-ку практычна не зачапіла. Карацей, 5-ку ўсю знішчылі, іх раскачалі там авіяцыяй, вяртушкамі, артылерыяй, і курды з амерыканцамі на іх папёрлі, у пацаноў проста не было шанцаў, 5-ка легла амаль уся».

На трэцім запісе голас распавядае, што перад атакай амерыканцы паднялі свой сцяг і расстралялі калону, што рушыла на іх. Ён дзівуецца, «на што нашы спадзяваліся»: «Тыпу самі сыдуць? Злякаюцца?»

Чацвёрты голас паведамляе: «З тэхнікі, кажа, ацалеў адзін танк і адзін БРДМ, а ўсе астатнія «бардакі», усе астатнія танкі былі знішчаны ў першыя хвіліны бою адразу».

Канал Directorate 4 піша, што гібель расейцаў адбылася ў ходзе ўдару 8 лютага, калі «авіяцыя краін Захаду нанесла ўдар па сілах, якія атакавалі пазіцыі «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» (СДС) у раёне населенага пункта Хашам». Аднак гэтая крыніца не прыводзіць канкрэтных лічбаў.

Бой ішоў за радовішча, якое стала цэллю ўрадавых войскаў. Магчыма, іх падтрымоўвала расійская прыватная вайсковая кампанія. 

«Усе бакі сыходзяцца ў тым, што ў выніку ўдару было забіта каля ста чалавек, — паведамляе Directorate 4. — Сярод іх як шараговыя салдаты, так і высокапастаўленыя афіцэры і брыгадны генерал Юсуф Айша Хайдэр… Акрамя непасрэдна вайскоўцаў сірыйскай арміі, у нападзе бралі ўдзел іранскія «Брыгады Фатыміюн» і прадстаўнікі расейскай прыватнай вайсковай кампаніі. З нагоды апошняй разгарэліся спрэчкі датычна таго, колькі менавіта расіян было забіта. Адны называюць лічбы (ад 15 да 50 адных толькі забітых), іншыя мераюць «КамАЗамі».

8 лютага афіцыйныя прэс-службы і СМІ публікавалі інфармацыю, згодна з якой амерыканскія сілы нанеслі артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары па праўрадавых сілах і забілі больш за 100 чалавек. Кааліцыя назвала гэтыя дзеянні «самаабаронай». Паводле звестак амерыканцаў, у наступе бралі ўдзел каля 500 чалавек, якія былі спыненыя супольнымі дзеяннямі знішчальнікаў F-22 і F-15, а таксама дронаў MQ-9. Амерыканцы і іх саюзнікі страт не панеслі (толькі адзін курд быў паранены).

Пра тое, што забітых і параненых расіян — сотні, паведаміў і Ігар Стралкоў (Гіркін) — адзін з камандзіраў штурмавікоў, што ў 2014 годзе распачалі вайну ў Данбасе. «Для крамлёўскіх стратэгаў усе людзі — смецце», — рэзка дадае ён.

Гібель дзясяткаў вайскоўцаў на Еўфраце следам за збіццём расійскага штурмавіка, катастрофамі ў самой Расіі і выкрыццём карупцыйных сувязяў найбліжэйшага паплечніка Пуціна — негатыўны фон для прэзідэнцкіх выбараў у краіне, што адбудуцца ў сакавіку. Ніводзін рэальны апанент Пуціна на выбары не дапушчаны. У іх удзельнічаюць толькі спарынг-партнёры ад псеўдаапазіцыйных партый і груповак. 

Прыватныя вайсковыя кампаніі Расіі, у прыватнасці, «ЧВК Вагнера» выкарыстоўваюць былых вайскоўцаў. Многія лічаць, што яны ёсць закамуфляванай часткай сілаў бяспекі Расіі.

Каментары106

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць