Усяго патроху11

«У бальніцу можна трапіць з-за самага маленькага»: як мінскія камунальнікі ачышчаюць дахi ад ледзяшоў

Кіроўца! Паглядзі спачатку ўверх, перш чым паркаваць свой аўтамабіль. Асцярожна! Магчыма падзенне ледзяшоў і снегу!» — вяшчае папераджальная ўлётка, прымацаваная да сігнальнай стужкі. Участак каля дома на вуліцы Кірава, 19 агароджаны. Тут вось-вось пачнецца бітва за чысты дах. Брыгада рабочых па комплексным абслугоўванні ЖЭУ № 3 Ленінскага раёна рыхтуецца да пад’ёму, каб прыбраць снег і наледзь. Карэспандэнт газеты «Рэспубліка» даведалася, колькі сіл неабходна, каб пазбавіцца ад небяспечных ледзяшоў, і чаму праца гэтая зімой вядзецца пастаянна.

Кожны дзень у Мінску чысцяць дахі жылых дамоў. У сярэднім — каля 300 дахаў! Дзясяткі спецыялістаў — ізаліроўшчыкаў, страхароў, прамысловых аль­піністаў — вядуць барацьбу за тое, каб нам не ўпаў снег на галаву. Паглядзім, як яны працуюць. 

Брыгада з трох чалавек — двое рабочых па комплексным абслугоўванні і адзін страхар — дастаюць свае інструменты. Гэта шырокія рыдлёўкі, малаткі, спецыяльныя скрабкі, якімі чысцяць варонкі, вадасцёкі, саскрабаюць лёд. Падрыхтавана да працы і аўтавышка. Яна зможа падняць людзей на вышыню да 22 метраў. Дарэчы, над намі з даху дома звісаюць зусім невялікія ледзяшы. Усяго нейкіх 10—30 сантыметраў, і тых — пару штук. Хіба такое збіваюць?!

— Вядома! Нават з-за самага маленькага лядзяша могуць быць вялікія непрыемныя наступствы, — папярэджвае мяне галоўны інжынер ЖЭУ № 3 Ленінскага раёна Аляксандр Каноўка. Сёння ён кантралюе працу брыгады. Дапамагае ў гэтай мужчынскай кампаніі і Ала Масюк, начальнік вытворчага аддзела ЖКГ Ленінскага раёна. 

— ЖКГ — заказчыкі, таму для нас важна кантраляваць ход і выкананне работ, — тлумачыць яна.

Цікава, а як становіцца вядома, што дзесьці выраслі ледзяшы? Аказваецца, у кожным раёне горада з самай раніцы майстры робяць абход тэрыторый, паўтараюць яго і ўвечары. Калі яны знаходзяць дом, дах якога неабходна пачысціць, то паведамляюць пра гэта ў ЖКГ раёнаў. У выпадку крытычнай сітуацыі адразу ж на месцы ўсталёўваюць сігнальную стужку.

— Вывешваем і на дошках аб'яў каля пад'ездаў папярэджанні, што будзем чысціць дах, аўтамабілістаў просім прыняць прыпаркаваныя машыны, — апісвае працэс Аляксандр Каноўка.

А яшчэ бываюць выпадкі, калі вышыні аўтавышкі не хапае для паўнавартаснай уборкі. Тады выклікаюць прамысловых альпіністаў пад­рад­ных арганізацый. Вой, мы загаварыліся. Праца ж закіпела! Рабочыя, надзеўшы каскі, тоўстыя пальчаткі, садзяцца ў люльку аўтавышкі і падымаюцца над намі прама да даху чатырохпавярховага дома. 

— У цэнтры горада шмат да­моў са скатнымі дахамі, вонкавымі во­даадводамі, таму і абледзяненняў шмат, — каменціруе Ала Масюк. — А дзе дах плоскі, там водаадводы ўнутры дома, усе ападкі трапляюць у каналізацыю.

Глядзіце! Падае снег… Гэта майстры проста счышчаюць яго з даху. Вось-вось возьмуцца за малаток і пачнуць разбірацца з лёдам. Бух! Упаў адзін лядзяш. Бу-бу-бух! Яшчэ некалькі… Да сваёй «Волгі» падбягае аўтааматар, які прыпаркаваў машыну ў дзесяці метрах ад гэтага даху: ён вырашае прыняць яе далей ад граху. І гэта правільна. Таму што наступным з даху падае кавалак лёду. Яго дасталі з водаадвода.

Мы ж пакуль заходзім за паварот, каб паглядзець, як на вуліцы Кірава, 23 ужо прамысловыя альпіністы будуць пакараць дах.

…Васіль Бярозка, Аляксандр Пардонаў і Уладзімір Марцінкевіч на трох маюць 45 гадоў працы на вышыні. Пакуль яны ідуць да трэцяга пад'езда, праз гарышча якога падымуцца на самы верх, пытаюся: ці не страшна? Аляксандр Пардонаў жартуе: «Страшна толькі цывільным. У нас вялікі досвед працы. Але вышыню не баяцца толькі дурні. Галоўнае ў нашай справе — выконваць тэхніку бяспекі. Абы-каго на дах не пусцяць. З ледзяшамі, абледзяненнямі мы добра спраўляемся». Тады пытаюся, ці ведаюць яны песню «Паміж намі растае лёд». Альпіністы жартуюць: «Ну а як жа».

Пасмяяліся, і баста. Прамысловыя альпіністы рыхтуюць страховачныя тросы, мацуюць іх за вентыляцыйную шахту на даху. Прычым па даху, кажуць, пойдуць акуратна — важна яго не сапсаваць. А мы і прахожыя назіраем знізу, што будзе.

І зноў падае снег, зноў раз­біваецца аб зямлю лёд. 

Усё! Прамысловыя альпіністы спускаюцца, наступныя дамы — на вуліцы Свярдлова: ім за дзень трэба ачысціць каля 15 дахаў. 

Напрыканцы пытаю: а што ж рабіць, калі заўважу, што дзесьці звісае небяспечны лядзяш? Ала Масюк нагадвае: звярнуцца трэба ў кантакт-цэнтр ЖКГ — кароткі нумар 115.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў13

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»3

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць