У сутыкненні двух тралейбусаў у сталіцы пацярпеў адзін з пасажыраў, піша Tut.by са спасылкай на ДАІ Мінска.

Аварыя адбылася 27 сакавіка, каля 20.00, на вуліцы Аранскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі каля дома № 24 адбылося сутыкненне двух тралейбусаў
У выніку ДТЗ пацярпеў адзін з пасажыраў. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
Каментары