Здарэнні1616

У Мінскім раёне сям'я здзекавалася з хатняй работніцы і шантажавала яе — крымінальная справа

Абвінавачанымі па крымінальнай справе прызнаныя пяць непрацуючых жыхароў Мінскага раёна, якія знаходзяцца ў роднасных адносінах: сямейная пара, у якой і мужу, і жонцы па 25 гадоў, бацькі маладой жанчыны і бацька яе мужа.

Па дадзеных следства, 52-гадовая пацярпелая неафіцыйна падзарабляла ўборкай у дамах. Праз знаёмую да яе па дапамогу звярнулася адна з абвінавачаных, якая пражывае з мужам і яго бацькамі ў катэджы ў Мінскім раёне.

Перад навагоднімі святамі 2016 года сваякі ў чарговы раз запрасілі жанчыну прыбраць у хаце ў іх прысутнасці.

«З мэтай здабывання матэрыяльнай выгады сям'я вырашыла інсцэнаваць крадзеж у іх маёмасці. Уступіўшы ў злачынную змову, яны абвінавацілі пацярпелую ў крадзяжы 650 даляраў ЗША, якія нібыта ляжалі ў шкарпэтцы на шафе і прапалі пасля ўборкі пакоя, — паведамляюць следчыя.

Каля сутак абвінавачаныя прымусова ўтрымлівалі жанчыну, збівалі, пагражаючы прымяненнем гвалту, у тым ліку да яе сям'і, калі яна не верне «выкрадзеныя» грашовыя сродкі. З мэтай застрашвання пацярпелую вывезлі на могілкі, вымусілі яе даць «прызнальныя паказанні» па раней нарыхтаванай імі прамове на камеру мабільнага тэлефона і напісаць распіскі, у якіх не ўказвалася сума».

У пацярпелай не было такіх грошай, але фігуранты працягвалі шантажаваць і пагражаць расправай, абшуквалі яе дом, прымушалі распранацца.

Пасля таго, як абвінавачаныя даведаліся, што пацярпелая звярнулася ў праваахоўныя органы, фігурантка напісала заведама ілжывую заяву, што нібыта пацярпелая скрала ўжо 6650 долараў ЗША.

На працягу расследавання абвінавачаныя давалі супярэчлівыя паказанні. З мэтай пазбягання крымінальнай адказнасці спрабавалі заблытаць следства, а ў далейшым зусім адмовіліся ад дачы паказанняў.

У выніку ўсе пяцёра абвінавачаных цяпер пад вартай. Іх чакае суд.

Каментары16

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць