Улада2929

Міністр адукацыі расказаў пра павышэнне заробкаў настаўнікаў, ІТ-класы і беларускія групы ў садках

У Мінску адбыўся фінал конкурсу БРСМ «100 ідэй для Беларусі». У кулуарах мерапрыемства міністр адукацыі Ігар Карпенка адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

«Ці варта чакаць павышэння заробкаў настаўнікаў? Калі так, то ў якім памеры і калі?» — спыталіся мы. 

«Павышэнне будзе, — сказаў Карпенка. — Мы ўносілі свае прапановы ўраду. Дакладных лічбаў я не скажу, але нашая прапанова такая: выхавацелям дзіцячых садкоў падняць заробак на 50%, а потым павышаць на 20% усім педагагічным работнікам. Што датычыць дат, то гэта залежыць ужо не ад нашага міністэрства. Цяпер вядзецца работа ў Мінфіне, урадзе і Міністэрстве эканомікі. Яны павінны прыняць рашэнне па канкрэтных сумах, сыходзячы з магчымасцяў эканомікі. Паўтаруся, што работа адпаведная вядзецца». 

«А ці плануецца пашырэнне спісу профільных класаў? Нядаўна ж вы ініцыявалі аграрныя класы, дык, можа, з'явяцца і ІТ-класы, напрыклад?» — таксама спыталіся мы. 

«Сённяшняя профільная сістэма не забараняе выступаць з любымі інціцыятывамі. Учора на калегіі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфарматызацыі і сувязі мы разглядалі гэтае пытанне, у тым ліку. У прынцыпе, гэта магчыма. Але я думаю, што не трэба тут гнацца за лічбамі і назвамі, а трэба сыходзіць з патрэб эканомікі. Чаму аграрныя класы? Не сакрэт, што ў гэтую сферу моладзь ідзе кепска… Мы тут кіраваліся ўзорам педкласаў, якія мы стварылі, каб падняць узровень абітурыентаў педагагічных ВНУ, каб туды больш матываваных людзей ішло. У пэўным сэнсе гэта атрымалася: падняліся балы абітурыентаў, больш медалістаў пайшло ў педы. Так, спадзяемся, будзе і з аргарнымі класамі — у гэтых кадрах рэальная патрэба эканомікі. А што да айцішнікаў, то тут і так вялікі конкурс, мы павялічваем наборы. Калі трэба будзе і далейшае пашырэнне, то разгледзім варыянт спецыяльных класаў. Ведаеце, учора мы разглядалі і пытанне змянення курсу інфарматыкі ў школах агулам. Напэўна, трэба сысці ад жорсткага вучэбнага плана, даць больш прасторы для творчасці канкрэтнага педагога і вучня. Не прывязваць усё да праграмы, але вызначыць пры гэтым набор кампетэнцый, якімі мусіць валодаць выпускнік сярэдняй школы ў ІТ-кірунку», — сказаў міністр. 

«Скажыце таксама, а чаму гучаць прэтэнзіі бацькоў, што на месцах не заўсёды ідуць насустрач у пытанні адкрыцця беларускамоўных класаў і груп у садках

«Ну, можа, не заўсёды яны так ужо і не ідуць. Часцей не збіраецца колькасць дзяцей. Калі прыйшоў адзін бацька і кажа: давайце створым беларускамоўнае асяроддзе, то гэта цяжка рэалізаваць. Калі такіх чалавек будзе 20, то мы такія класы і групы адкрыем. І я сам, дарэчы, перыядычна гавару па-беларуску, не трэба думаць, што ў мяне з гэтым праблемы. І мы сёння, працуючы з тымі ж гімназіямі, далі ўстаноўку, каб падтрымаць іх напаўняльнасць, не прывязваюць іх жорстка да тэрыторыі. Таксама далі ўстаноўку органам адукацыі на месцах, каб яны стараліся знаходзіць дзяцей, якія хочуць навучацца на беларускай мове ў садах і школах, каб яны імкнуліся сфарміраваць гэтыя групы». 

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі25

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць