Здарэнні3232

Аркадзь Бабчанка пра сваю «смерць»: Мяне адвезлі ў морг, я прыкідваўся мёртвым

Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, забойства якога было інсцэніравана ў рамках спецаперацыі Службы бяспекі Украіны (СБУ), распавёў карэспандэнту Бі-бі-сі, як праходзіла гэтая аперацыя, як ён на яе пагадзіўся і што яго жонка ведала пра гэта.

«Мне хацелася сказаць не, калі прапанавалі ўдзел у аперацыі. Хацелася сабраць шмоткі і знікнуць недзе на Паўночным полюсе», — распавёў Бабчанка.

«Але гэта было немагчыма, таму давялося працаваць», — працягнуў ён. На пытанне, ці былі ў яго асцярогі прымаць удзел у такім фейку, Бабчанка адказаў: «Гаворка не ішла пра фейк-ньюс, гаворка ішла аб спецаперацыі».

«Калі табе паказваюць усе твае дакументы, дакументы жонкі, фота дома, такія фота, якія былі толькі ў расійскім пашпартным стале, ты не пытаеш, ці не фейк гэта ньюс. Ты думаеш пра тое, як выжыць», — распавёў журналіст.

Пытанне аб тым, што стала вынікам спецаперацыі, Бабчанка пераадрасаваў СБУ. «Дасягнута было тое, што злачынства ўдалося прадухіліць, і пры гэтым сабрана ўся доказная база», — растлумачыў ён.

Бабчанка пацвердзіў інфармацыю аб тым, што яго жонка была ў курсе аперацыі, пра што раней распавёў яго сябар.

«Жонка, вядома, ведала, таму што ўсё рабілася ў нашай хаце на яе вачах», — сказаў ён. «Але я вельмі прашу не ўцягваць яе ў гэтую справу. Я стаміўся баяцца за сябе і не хачу баяцца за сваю сям'ю», — дадаў ён і яшчэ раз выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што «прыйшлося сяброў працягнуць праз усё гэта».

На пытанне, ці не баіцца ён, што пацерпіць яго рэпутацыя журналіста і не будзе гэта гісторыя на карысць расійскім уладам, Бабчанка адказаў іранічна: «Калі да вас прыйдуць і скажуць, вось заказ на тваё забойства, вы станеце ў ганарлівую позу і скажаце: я думаю аб рэпутацыі СМІ, хай мяне заб'юць! Наперад!»

«Гаворка не ішла пра фейк, гаворка ішла аб спецаперацыі, - настойвае Бабчанка. — Падрыхтоўка ішла доўга, месяц. Калі вырашылі, што робім у гэты дзень, прыйшоў грымёр. Мы трэніраваліся падаць. Мяне загрыміравалі. Кроў была натуральная. Усё было па-сапраўднаму».

«Жонка патэлефанавала ў паліцыю і «хуткую дапамогу». Прыехаў нарад і лекары, — працягнуў Бабчанка. — Мяне паклалі на насілкі, спусцілі ў карэту [»хуткай дапамогі»]. Легенда была, што я яшчэ жывы».

«Мы ад'ехалі, потым я «памёр».»Хуткая» паведаміла аб факце маёй смерці. Пасля гэтага мяне адвезлі ў морг. Пакуль вароты не зачыніліся, у моргу я прыкідваўся мёртвым», — распавёў журналіст

«У моргу завялі ў пакой санітара, там я уваскрос, зняў футболку і ўмыўся. Уключыў тэлевізар і сеў глядзець навіны пра маё «забойства». Пасля гэтага мяне адвезлі ў бяспечнае месца. Скончылася ўсё толькі а пятай раніцы», — паведаміў журналіст.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет32

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары102

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет32

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць