Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы адзначыў тое, што Расія ў разліку на душу насельніцтва пастаўляе ў Беларусь больш сельгаспрадукцыі, чым Беларусь у Расію, перадае БелТА.

«Цікавы факт прагучаў, які не ўсе ведаюць, а можа быць, нехта і наогул выпусціў з-пад увагі. Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін), на душу насельніцтва Расія пастаўляе ў Беларусь сельгаспрадукцыі больш, чым мы ў Расію. Лічыцца, вось беларусы пастаўляюць шмат. На душу насельніцтва вы больш нам пастаўляеце, чым мы вам. Лічбы не называю. Знойдзеце самі. Але нашмат больш. Расіяне нас кормяць больш, чым мы», — заявіў Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары