Эканоміка66

«Россия Сегодня»: Праз падатковы манеўр бюджэт Беларусі можа страціць у 2019 годзе да $500 мільёнаў

Расійскі эканамічны партал «Прайм», які належыць дзяржаўнаму агенцтву «Россия Сегодня», апублікаваў справаздачу аналітыкаў Sberbank Investment Research, у якой спецыялісты прагназуюць, як на беларускую эканоміку паўплывае расійскі падатковы манеўр.

Фота: Wikimedia Commons.

На думку аналітыкаў, у 2019 годзе Беларусь выдаткуе на расійскую нафту на 300 мільёнаў даляраў больш, чым у 2018 годзе (пры ўмове, што нафта Brent будзе каштаваць $73 за бараль). Таксама скароцяцца прыбыткі бюджэту ад экспартных пошлін — на $0,3 мільярда да $1,7 мільярда. А бюджэтны прафіцыт у гэтым выпадку складзе 1,0% ВУП. Калі нафта патаннее да $65, то як імпарт, так і экспартныя пошліны скароцяцца на $0,5 мільярда, а прафіцыт бюджэту паменшыцца да 0,7% ВУП.

Аналітыкі лічаць, што падатковыя змены ў Расіі прывядуць да павышэння кошту расійскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, з $399 за тону ў 2018 годзе да $416 у 2019 пры кошце Брэнт на ўзроўні $73. Паступленні ў бюджэт Беларусі ад экспартных пошлін (у тым ліку ад рээкспарту) скароцяцца з $2,0 мільярда ў 2018 годзе да $1,7 мільярда у 2019 пры сярэднім кошце Брэнт $73 або да $1,5 мільярда пры кошце Брэнт $65.

Зніжэнне экспартных пошлін на нафту ў Расіі прывядзе да скарачэння даходаў ад рээкспарту расійскай нафты, мяркуюць аналітыкі Sberbank Investment Research. Падаражанне імпарту нафты на фоне глабальнага зніжэння нафтавых коштаў будзе садзейнічаць павелічэнню дэфіцыту рахунку аперацый Беларусі. Пры цане Брэнт $65 ён павялічыцца з $1,5 мільярда ў 2018 годзе да $2,0 мільярда ў 2019, мяркуюць спецыялісты Sberbank Investment Research.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць