Музыка99

Гурт Vuraj дзеліцца ўражаннямі з этнаграфічных экспедыцый

Рыхтуючыся да прэзентацыі альбома Lito, гурт Vuraj выпусціў відэа пра вандроўкі на Палессе. Паездкі адбываліся для збору матэрыялу, які потым лёг у аснову альбома.

У атмасферным экспедыцыйным роліку можна пабачыць краявіды і жыхароў вёсак Заверша, Горыцы, Навасёлкі, Бездзеж у Драгічынскім раёне і Чухава, Ботава, Сташаны, Лемяшэвічы на Піншчыне.

Тут пейзажы ды інтэр’еры, закінутыя ды пакуль жылыя хаты, жывёлы, расліны, аўталаўка, прыдарожныя крыжы, свежапафарбаваныя цэрквы, старыя рэчы, што ўжо выйшлі з ужытку, і тыя, што пакуль выкарыстоўваюцца…

Відэаэнцыклапедыя палескага жыцця, якое паступова адыходзіць у нябыт, знікае, як той бусел, што зрываецца з месца ў апошнім кадры роліка.

Матэрыялы, што ўвайшлі ў ролік, здымаліся з 2015 года. Людзі, як вядома, не маладзеюць, магчыма, некаторых з герояў ужо няма ў гэтым свеце.

Тлумачачы любоў да паўднёвай Беларусі, лідар Vuraj Сяржук Доўгушаў кажа: «З Палесся ўсё пачыналася. Канечне, я бываў у экспедыцыях не толькі там, але першая паездка — самая запамінальная. Мы вандравалі разам з фатографам Міхаілам Лешчанкам і даследчыцай Ірынай Мазюк па Драгічынскім раёне, у 2012 годзе. А далей я пачаў самастойна арганізоўваць падарожжы, у некаторых былі са мной і музыкі гурта Vuraj. Нас нават многія называюць папулярызатарамі палескіх песень і гаворак. Напрыклад, наша назва «Вурай», а не «Вырай». Так кажуць у асобных рэгіёнах заходняга Палесся. А словам «літо» на Палессі завуць цыкл абрадавых песень, што выконваюцца пасля Купалля».

Музыкі гурта Vuraj апошнія чатыры гады запісвалі песні ад старэйшых жыхароў згубленых у багнах і лясах палескіх вёсак. Альбом Litо стаў своеасаблівым падсумаваннем гэтай працы. У яго складзе — пераасэнсаваны аўтэнтычны матэрыял. Кожнай песні нададзена адметнае «вурайскае» гучанне. Сяржук Доўгушаў тлумачыць: «Мы паспрабавалі максімальна захаваць усю магію і сакральны сэнс песень, а галоўнае — мелодыі і мікрамовы. Мы, як кампазітары, пачулі нешта касмічнае, натхніліся і пачалі пісаць сваю сімфонію. На альбоме Lito гучаць песні, знойдзеныя ў розных кутках Палесся. Для творчых эксперыментаў мы ўзялі толькі малую частку запісанага матэрыялу. У альбом увайшло і некалькі інструментальных твораў. Упершыню ў нашых кампазіцыях загучала колавая ліра і з’явіліся аўтэнтычныя выканаўцы».

Акрамя ўласна песень вялікую ролю адыгралі ўражанні, атрыманыя падчас экспедыцый. Імі музыкі і паспрабавалі падзяліцца ў відэароліку.

Грошы на альбом Lito збіралі праз краўдфандынг. Запіс, звядзенне і мастэрынг рабілі ў Варшаве. 1 лістапада адбудзецца канцэртная прэзентацыя дыска ў прасторы ОК16.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць