Здарэнні2727

Агучылі прысуды за дзядуху камандзіру роты і прапаршчыку з часткі Коржыча

Фота Вадзіма Заміроўскага

У пятніцу, 19 кастрычніка, Мінскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд камандзіру роты Паўлу Сукавенку і прапаршчыку Артуру Вірбалу. Іх прызналі вінаватымі па ч. 1, ч. 2 арт. 455 КК (Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады).

— Прашу суд прызначыць мне пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. У далейшым планую працаўладкавацца, каб прыносіць карысць сваёй сям'і і грамадству, — казаў падчас апошняга слова абвінавачаны Артур Вірбал.

Адвакат Аляксандр Галіеў, які ў гэтым працэсе прадстаўляў інтарэсы камандзіра роты Паўла Сукавенкі, прасіў суд улічыць усе акалічнасці і таксама не пазбаўляць волі свайго падабароннага.

У выніку Мінскі абласны суд прысудзіў камандзіра роты Паўла Сукавенку да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прапаршчыка Артура Вірбала - да 4 гадоў. Яны будуць пазбаўленыя воінскіх званняў.

Сукавенка, пачуўшы прысуд, заплюшчыў вочы. Па выразе твару Вірбала было зразумела, што ён не чакаў такога суровага пакарання. Ён цяжка ўздыхнуў і нешта ціха сказаў.

На абвяшчэнне прысуду прыйшлі вайскоўцы ў форме, а вось пацярпелых не было.

Адвакат Сукавенкі Аляксандр Галіеў заявіў: «Высокая імавернасць, што мы будзем абскарджваць прысуд».

Разгляд справы па нестатутных адносінах у Печах пачаўся 1 кастрычніка, гэтая крымінальная справа з'явілася пасля гібелі Аляксандра Коржыча, але да смерці радавога, паводле версіі следства, не мае дачынення.

Сярод 7 пацярпелых — сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч. У залу ў кайданках іх дастаўлялі канваіры. Маладых людзей ужо трэці месяц судзяць за грашовыя паборы і збіццё салдат, у тым ліку і Аляксандра Коржыча. Дарэчы, самі пацярпелыя сябе такімі не лічаць і прасілі суд не караць строга абвінавачаных.

Па версіі следства, Павел Сукавенка прысвоіў сабе 64 рублі 29 капеек, якія належалі іншым вайскоўцам. Патрабаваў у падначаленых распушчальную каву і сасіскі ў цесце. А таксама ўжываў да салдат фізічную сілу: біў драўлянай палкай. Артура Вірбала абвінавацілі ў тым, што ён прымушаў вайскоўцаў адціскацца, а таксама ўжываў фізічную сілу.

— Калі пацярпелыя кажуць, што біў іх, значыць, так і было. У мяне няма прычын ім не давяраць. Калі суд вырашыць, што біў, пагаджуся, — казаў падчас працэсу Вірбал. - У арміі як? Калі ставіцца задача, яе трэба выконваць. А салдаты не рэагавалі, сыходзілі ў бок, адпаведна, я пачынаў павышаць голас, казаў прыняць упор лежачы. Гэта было не прыніжэнне, а момант іх ўзбадзёрыць. Так, трэба было зрабіць вымову, адправіць у нарад, ну, а я чалавек просты. Мне было іх па-чалавечы шкада. Цяпер разумею, што паступаў няправільна.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць