Улада

За падтрымку Баразенкі больш не забіраюць

Улады зьмянілі тактыку да ўдзельнікаў акцыяў салідарнасьці.

Удзельнікі акцыяў салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам лічаць, што дасягнулі пэўнай перамогі. Улады больш не аддаюць загадаў затрымліваць моладзевых актывістаў.

З 19 лістапада штодня моладзевыя актывісты зьбіраюцца а 7‑й вечара каля будынку сьледчага ізалятару, дзе ўтрымліваюць апошняга з палітвязьняў Аляксандра Баразенку. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых непарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў.

Моладзевыя актывісты заявілі, што будуць кожны дзень зьбірацца на вуліцы Валадарскага каля будынку сьледчага ізалятару на знак салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам.

Нагадаем: Аляксандра Баразенку трымаюць пад вартай ад 27 кастрычніка. Ён апошні фігурант у «справе 14‑ці». Калі судзілі спачатку дзесяць, а потым яшчэ трох абвінавачаных, ён вучыўся ў рамках праграмы Кастуся Каліноўскага ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце. Баразенка сам прыйшоў да сьледчага, а той пасьля допыту арыштаваў хлопца.

Адразу пасьля арышту Аляксандра ў Пінску, дзе жывуць ягоныя бацькі, і ў іншых гарадох прайшлі пікеты з патрабаваньнем вызваліць палітвязьня да суду.

19 лістапада адбылася першая акцыя менавіта каля менскага сьледчага ізалятару. Міліцыянты ў першыя ж хвіліны затрымлівалі моладзевых актывістаў і адвозілі іх у міліцыю Маскоўскага раёну.

«На апошніх акцыях міліцыянтаў амаль не было. Нас не забіраюць. Лічу, што гэта перамога салідарнасьці.
Мы даказалі сваю моц», — гаворыць актывістка кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паліна Дзьякава.

Паплечніка Паліны Максіма Вінярскага таксама двойчы затрымлівалі цягам тыдня:

«Улады зразумелі, што банальным цяганьнем у РУУС з намі нічога зрабіць ня выйдзе, а на нешта большае яны пакуль што ня лічаць сябе гатовымі. Перасталі выказваць сваю непавагу супрацоўнікі ізалятару.

У нас штодня пытаюцца людзі: «А хто гэта?». Гэта ня толькі спосаб падтрымаць Аляксандра Баразенку, гэта яшчэ й спосаб распаўсюдзіць інфармацыю аб тым, што ў нас ёсьць палітзьняволеныя. За ўвесь час у нас не было ніводнага выпадку, каб была, напрыклад, нейкая агрэсія з боку тых, хто праходзіў міма».

Актывістка незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Тацяна Шапуцька лічыць, што ўлады вырашылі зьмяніць тактыку:

«Я лічу, што ўлады вырашылі зьмяніць тактыку. Тое, што ў апошнія дні актывістаў, якія зьбіраюцца каля Валадаркі, не разганяюць — гэта ніякая не праява лібэралізму.

Бо, калі выходзяць і няшмат людзей, а іх затрымліваюць і на некалькі гадзінаў адвозяць у міліцыю, адразу ўва ўсіх незалежных СМІ зьяўляецца пра гэта інфармацыя. Пра гэта даведваюцца людзі, не заангажаваныя ў палітыцы. Я думаю, што ўлады больш не затрымліваюць моладзевых актывістаў, бо ім не патрэбны шырокі розгалас».

Суд над Аляксандрам Баразенкам прызначаны на 8 сьнежня. Моладзевыя актывісты запэўнілі, што да таго часу, пакуль Аляксандр ня выйдзе на волю, штодня а 7‑й вечара будуць адбывацца вулічныя акцыі салідарнасьці.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць