Здароўе77

Новая мода — бёрпі. «50 бёрпі на дзень». Талкова!

Бёрпі« ўжо паспелі палюбіць і зненавідзець піша msn.com. Усё часцей гэта практыкаванне можна пабачыць у Instagram вядомых спартсменаў. Для яго не трэба ні дадатковых вагаў, ні рыштунку − толькі ты і тваё цела. Ўпасці − падскочыць. Гучыць не вельмі складана. Дык ці здольныя ўсяго 50 бёрпі ў дзень прымусіць ваша цела змяніцца ў лепшы бок?

istockphoto.com

Што такое бёрпі?

Гэта практыкаванне прыдумалі яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя амерыканскія навукоўцы як тэст на фізічнае развіццё вайскоўцаў. Цяпер яно ўваходзіць у праграмы трэніровак для тых, хто абавязаны мець высокую фізічную працаздольнасць: пажарныя, спецпадраздзяленні, прафесійныя спартсмены. А ўсё таму, што гэта функцыянальнае практыкаванне, у якім задзейнічаны ўсе групы цягліц: рукі, грудзі, квадрыцэпсы, ягадзічныя цягліцы, біцэпсы, сцёгны і брушны прэс.

Разбярэмся, з чаго складаецца бёрпі. Варта сказаць, што варыяцый у яго можа быць мноства, і вы можаце выбраць тую, якая вам больш спадабаецца. Але класічнае практыкаванне выглядае так, як на здымку з Вікіпедыі:

Перавагі

Практыкаванне развівае не толькі цягавітасць, але і сілу і каардынацыю. Акрамя таго, паколькі для яго выканання вам не спатрэбіцца дадатковага абсталявання, займацца можна дзе заўгодна. Яшчэ адзін бясспрэчны плюс бёрпі — паскарэнне метабалізму, калорыі будуць спальвацца і пасля трэніроўкі.

Як правільна выконваць?

Пачаць абавязкова трэба з разагрэву. 5-хвілінная размінка для вашых суставаў дакладна не перашкодзіць.

Ваша задача ў тым, каб зрабіць максімальную колькасць практыкаванняў у адведзены час, які вызначаецца вашай фізічнай падрыхтоўкай. Напрыклад, гэта могуць быць 30 секунд інтэнсіўнай нагрузкі з 10 секундамі адпачынку ці 3 хвіліны з хвілінным перапынкам. 

Якія ёсць варыяцыі?

Самы просты варыянт — без скачкоў і адцісканняў, з яго можна пачаць. Ускладненымі варыянтамі могуць быць змены напрамкаў ў скачку, заскокванне на платформу, ўдары нагамі або пацяжэнне з гантэлямі. Абмяжоўваемся толькі сваёй фантазіяй.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната5

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі4

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць