Грамадства33

БАЖ прапанаваў гендырэктару БелТА не даводзіць «справу аб журналістах» да суда

Ірына Акуловіч. © Photo: ТРК «Магілёў»

Гендырэктар БелТА Ірына Акуловіч падчас сустрэчы з намеснікам старшыні ГА «БАЖ» Барысам Гарэцкім выказала разуменне пазіцыі БАЖ, што канфрантацыя паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі медыя не патрэбная нікому. Аднак Акуловіч мае намер дачакацца завяршэння следства па «справе БелТА», паведамляе baj.by.

Барыс Гарэцкі сустрэўся з Ірынай Акуловіч, каб данесці пазіцыю, што канфрантацыя ў журналісцкай супольнасці не патрэбная нікому з бакоў. ГА «БАЖ» шмат год спрабавала наладзіць дыялог паміж журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных медыя, а «справа БелТА» супраць незалежных журналістаў у адзін момант гэта перакрэсліла.

Да таго ж «справа БелТА» нанесла вялікія іміджавыя страты акурат інфармагенцтву БелТА і ўладам, а не недзяржаўным медыя, мяркуюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Гарэцкі нагадаў, што ў межах Крымінальнага кодэкса ў БелТА ёсць магчымасці прымірэння бакоў. У такім выпадку крымінальная справа можа не дайсці да суду. Намеснік старшыні ГА «БАЖ» лічыць, што гэта адзін з магчымых добрых крокаў для вырашэння канфлікту. І цяпер многае залежыць менавіта ад дзяржаўнага інфармагенцтва.

Ірына Акуловіч у сваю чаргу заявіла, што разумее сітуацыю. Аднак не будзе рабіць нейкіх крокаў, пакуль не завершыцца следства.

Таксама Акуловіч заявіла, што не лічыць гэтую справу палітычна матываванай, на яе думку, гэта — справа аб паролях і незаконным доступе. І яна, як кіраўнік БелТА, абараняе сваіх падпісчыкаў.

— Ірыне Акуловіч наша пазіцыя зразумелая. Але яшчэ больш важна, каб чытачы недзяржаўных медыя зразумелі адну простую рэчы. Пакуль мы — грамадства — не станем на абарону медыя, дзяржава зможа рабіць з імі ўсё, што пажадае.

Пакуль мы лічым, што свабодныя медыя самі павінны прабіваць сабе дарогу, а мы — толькі спажыўцы, нічога змяняцца не будзе.

Калі ж мы падтрымаем журналістаў, якіх чытаем, падтрымаем рэдакцыі, станем на іх абарону, сітуацыя пачне змяняцца, — лічыць Барыс Гарэцкі і заклікае ўсіх далучацца да акцыі «Станем за журналістаў!».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць