Грамадства2323

У Слуцку адбыўся мітынг у гонар антыбальшавіцкага Збройнага чыну ФОТЫ

Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чына. Рэпартаж са Слуцку вяло Радыё Свабода.

У 1920 годзе некалькі тысяч жыхароў цяперашніх Слуцкага, Капыльскага і Салігорскага раёнаў са зброяй у руках выйшлі бараніць Беларускую Народную Рэспубліку ад войскаў Чырвонай арміі, дасланых з Масквы.

Ідэя абароны незалежнасьці сёньняшняй Беларусі стала галоўным матывам ў прамовах на мітынгу ў Слуцку.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў ушаноўваць памяць герояў Случчыны, якія аддалі жыцьці за вольную Беларусь, бо ад гэтай памяць залежыць, ці захавае краіна незалежнасьць.

«Можа цяпер Беларусь яшчэ ня тая вольная краіна, пра якую марылі слуцкія героі, але яна такой будзе», — перакананы Кастусёў.

Паводле старшыні Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, незалежнасьці краіны як, і ў часы Слуцкага збройнага чыну, пагражае «імпэрыя на ўсходзе» і бараніць Беларусь ў цяжкі момант давядзецца простым людзям, а на цяперашніх чыноўнікаў, вайскоўцаў і міліцыянтаў асаблівай надзеі няма. «Прыклад Украіны паказвае, што яны могуць здрадзіць ў любы момант»,— сказаў Губарэвіч.

Мітынг у гонар Слуцкага збройнага чыну

Кіраўнік руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык таксама не спадзяецца на тое, што за Беларусь будуць змагацца тыя, хто сёньня кіруе краінай: «Бо яны ня любыць Беларусь і беларусаў».

Паводле Вячаслава Сіўчыка, самаахвярнасьць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну выявілася ня толькі ў барацьбе з бальшавіцкім войскам, але і ў польскіх лягерах для інтэрнаваных, куды патрапілі пасьля баёў на Случчыне адступіўшыя змагары за беларускую незалежнасьць.

«Без гераічных дзеяньняў ня можы быць будучыні. Слава героям Случчыны!» — зьвярнуўся да мітынгоўцаў Вячаслаў Сіўчык.

У памяць пра загінулых слуцкіх ваяроў прачыталі малітву сьвятары Аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы.

А закончыўся мітынг прысягай актывістаў «Маладога фронту», якія толькі ўступілі ў арганізацыю. Гэта адбылося пад вялікім бел-чырвона-белым сьцягам, расьцягнутым над мітынгоўцамі.

Прысяга новых сябраў «Маладога Фронту»

«Усяго падалі заявы на ўступленьне ў «Малады фронт» 17 чалавек, але ня ўсе яшчэ могуць адважыцца на публічнае прыняцьце прысягі», — прызнаў пасьля мітынгу у размове з карэспандэнтам Свабоды Дзяніс Урбарановіч, вядомы па ўдзелу ў пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах.

Маладафронтавец Мікалай зь Менску пацьвердзіў словы Дзяніса Ўрбановіча. «Так, вось я не хацеў бы называць сваё прозьвішча і паказваць твар, таму закрыў яго шалікам. Не выключаю ціску. На вучобе, дома», — сказаў хлопец.

Акцыя ў Слуцку была дазволеная мясцовымі ўладамі. Мітынг прайшоў у мясцовым парку каля стадыёна. Міліцыянты ахоўвалі месца правядзеньня акцыі, але не заміналі ўдзельнікам. Перад мітынгам актывісты прайшлі па вуліцы Віленскай зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пад воклічы «Жыве Беларусь!» і «Слава героям Случчыны!».

Пасьля мітынгу ў гарадзкім Доме культуры пачаўся канцэрт, прысьвечаны Дню герояў Случчыны. Выступіць на ім пагадзіліся Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, гурты «Харачакра» і Zanzibar. Каб паслухаць выступ музыкаў у Доме культуры Слуцку сабраліся каля двухсот случчакоў і гасьцей горада. Канцэрт арганізаваў Рух «Дзея».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ад страты касцявой масы да пагаршэння зроку: як космас уплывае на арганізм чалавека5

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце1

Валачобніцтва і пакланенне каменным крыжам: якія велікодныя традыцыі захоўваюць беларусы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць