Рэдактар «НН» на БТ: Зісер і Золатава заслугоўваюць звання Героя Беларусі, а не крымінальнай справы ВІДЭА

Упершыню за доўгі час у «Клуб рэдактараў» на «Беларусь-1» запрасілі рэдактара «Нашай Нівы». Галоўнай тэмай гаворкі стала ўвядзенне смс-ідэнтыфікацыі каментатараў.
Ягор Марціновіч асудзіў новаўвядзенні ў Закон аб СМІ, датычныя правіл каментавання. На ягоную думку, ад іх выйграюць толькі фірмачкі, якія займаюцца рассылкай смс.
«У рэальным жыцці людзі вельмі жорстка крытыкуюць чыноўнікаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў», — заўважыў Марціновіч.
Астатнія ўдзельнікі праграмы, у тым ліку міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, увядзенне смс-ідэнтыфікацыі для каментатараў хвалілі.
У той жа час Марціновіч падтрымаў увядзенне квоты на долю нацыянальнага кантэнту на тэлеканалах. «Я пабачыў, што з эфіру АНТ прапала агрэсіўная расійская праграма «Час пакажа». Выдатна, здаравейшая будзе псіхіка беларусаў, — сказаў Марціновіч, на што Давыдзька адрэагаваў усмешкай. — А калі прыбраць з эфіру СТВ гэтыя шакуючыя гіпотэзы, што Зямля плоская, то будзе ўдвая лепш», — дадаў рэдактар «Нашай Нівы», звяртаючыся да прысутнага кіраўніка гэтага тэлеканала Луцкага.
«Гэта істотная ўстаноўка, што мы павінны жыць праблемамі Беларусі. Нам не трэба інтэрв’ю ў прайм-тайм з Малікавым, паклічце Алексіевіч», — заўважыў рэдактар «Нашай Нівы».
Ягор Марціновіч заклікаў актыўней ствараць нацыянальную інфармацыйную прастору і адзначыў ролю Тут.бая ў гэтым, перавёўшы размову на скандальную «Справу БелТА».
«Мы павінны сказаць дзякуй, што без капейкі дзяржаўных грошай людзі, патрыёты, змаглі стварыць такі партал. Міністэрства інфармацыі магло б хадайнічаць, каб Зісеру і Золатавай далі ордэн, а то і званне Героя Беларусі за ўнёсак у інфармацыйную бяспеку краіны, а мы бачым не ордэн, а крымінальную справу. Мы павінны ганарыцца тым, што інфармацыйны парадак дня вызначае не Яндэкс, а свае беларускія СМІ», — сказаў Марціновіч.
«Яны гэта ўзрасцілі на чужым кантэнце!» — пярэчыў рэдактар «Беларусі сегодня» Дзмітрый Жук.
У праграме гаворка ішла таксама пра канфлікт гомельскага блогера Філіповіча і пажарнага, а таксама пра крытыку дэпутаткай Ганнай Канапацкай фактычнай манапалізацыі доступу да інфармацыі групай дзяржаўных СМІ.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары