З моманту адкрыцця 1 снежня доступу да базы не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян у «Адно акно» за атрыманнем індывідуальнага ідэнтыфікатара звярнуліся больш за тысячу мінчан, піша БелТА.
За паўтара месяца, з 1 снежня па 21 студзеня, ключ для ўваходу ў базу — лагін і пароль — выдадзены 1 086 грамадзянам. Найбольш у Фрунзенскім раёне — 312 чалавек, у Маскоўскім — 136, Першамайскім 132.

Нагадваецца, што з дапамогай лагіна і пароля можна аўтарызавацца на Адзіным партале электронных паслуг і даведацца толькі ў адносінах да сябе асабіста інфармацыю аб тым, ці зарэгістраваныя вы ў базе не занятых у эканоміцы.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары