Украінскі аграрны экспарт па выніках 2018 года перавысіў 18,8 млрд даляраў, паведамляе Украінская праўда.
Пра гэта распавяла намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Вольга Трафімцава.
«Па выніках 2018 года аграрны экспарт вырас больш чым на 880 млн долараў у параўнанні з 2017 годам і дасягнуў новага рэкорду — 18,8 млрд даляраў. За гэты перыяд адчувальна павялічыліся аб'ёмы экспарту прадукцыі АПК на рынкі Азіі і ЕС», — сказала Трафімцава.
Паводле яе слоў, у мінулым годзе львіную долю экспарту традыцыйна фармавалі збожжавыя культуры, з доляй 38,4%, алею — 23,3% і насення алейных культур — 10,2%.
«Таксама хачу вылучыць тавары, за кошт якіх адбыўся рост экспарту. Гаворка ідзе пра кукурузу, пшаніцу, насенне рапсу, мяса і субпрадукты птушкі, розныя алеі, тытунь і вырабы з яго, яйкі, кандытарскія вырабы і г.д», — падкрэсліла Трафімцава.
Яна дадала, што найбуйнейшымі пакупнікамі ўкраінскіх аграрных і харчовых прадуктаў у 2018 годзе сталі: Індыя, куды было экспартавана прадукцыі АПК на больш за 1,8 млрд даляраў, Кітай — 1,2 млрд даляраў, Нідэрланды — 1,2 млрд даляраў, Іспанія — 1, 04 млрд даляраў і Егіпет — 888,7 млн даляраў.
Каментары