Не палохайцеся! Заўтра на мабільнікі беларусаў зноў прыйдуць смскі ад ратавальнікаў
Сістэму апавяшчэння насельніцтва з дапамогай радыё, тэлебачання і SMS правераць у Беларусі ў рамках Адзінага дня бяспекі 1 сакавіка, піша 112.by
У праверцы паўдзельнічаюць аператары сотавай сувязі, якія за кошт уласных сродкаў правядуць SMS-рассылку. У галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA запусцяць бягучы радок. Такія ж радкі правераць таксама на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, «АНТ», «Сталічным тэлебачанні» і «РТР-Беларусь».
Будзе пратэставаная праца абсталявання адпраўкі інфармацыі праз радыёвяшчальныя станцыі УКХ-дыяпазону.
Каментары