У Магiлёве на праспекце Мiру аўтамабiль «Лэндровэр» выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з «Рэно».
24 студзеня ўдзень у Магiлёве на праспекце Мiру аўтамабiль «Лэндровэр» выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з «Рэно». За рулём джыпа ехаў 50‑гадовы жыхар абласнога цэнтра. Паводле ацэнкi Магiлёўскай ДАІ, кіроўца «Лэндровэра» выбраў небяспечную хуткасць, не ўлiчыў стан дарожнага пакрыцця i слізгату.
У выніку сутыкнення «Лэндровэр» перакулiўся, i мужчына загiнуў на месцы.Бо ён быў не прышпілены рамянямi бяспекi. Мiж тым, д
ысцыплiнавана прышпiленыя вадзiцель i пасажыр «Рэно», хоць iх аўтамабiль i атрымаў значныя тэхнiчныя пашкоджаннi, засталiся цэлыя, iх нават не шпiталiзавалi.
-
Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай
-
У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА
-
У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі
Каментары