Здарэнні88

Аграном пераехала рабочую, якая спала на дарозе. Цяпер пацярпелая хоча $25 тысяч

Святлана Даўгуненка з Воранаўскага раёна працуе аграномам. Год таму яна пераехала рабочую, якая ў працоўны час заснула на дарозе. Рабочая засталася жывая, і цяпер яна хоча няблага зарабіць на гэтым выпадку.

Падрабязнасці гісторыі распавёў «Нашай Ніве» Уладзімір, муж Святланы Даўгуненка.

«Здарылася ўсё ў жніўні 2018 года. Жонка працуе аграномам-садаводам у сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Доцішкі». У той злашчасны дзень яна ехала па садзе на працоўнай «Ніве»: паміж пасадкамі застаюцца тэхналагічныя праезды для тэхнікі. Па іх ездзяць машыны, трактары.

Жонка рухалася павольна, каля 20 кіламетраў на гадзіну.

Паабапал праезда працавалі людзі: выдзіралі траву і кідалі яе ў праезд, у міжраддзе паміж дрэвамі.

А ў той траве, як аказалася, ляжала 32-гадовая рабочая Ганна Жэгздрынь. Проста спала там. І мая жонка пераехала яе на машыне, — узгадвае Уладзімір. —

Жанчына засталася жывая. Адразу ўсе падбеглі да яе, выклікалі хуткую. І першае, што сказала Ганна маёй жонцы: «Прабачце, я сама вінаватая».

Мужчына прызнае, пацярпелая не была п’яная. Але і спала яна не ў абед, а ў працоўны час.

«Падчас працы не забараняецца адпачыць. Але рабочых папярэджваюць: калі стала спякотна, трэба адпачыць, то сядзьце, каб вас бачылі, не сядзіце на праездах», — тлумачыць Даўгуненка.

Прыехалі дактары, кіраўніцтва. Жанчыне аказалі дапамогу і забралі ў бальніцу.

Пазней рабочай дыягнаставалі цяжкія цялесныя пашкоджанні: трэснуў таз, падазравалі траўму мачавога пузыра, але абыйшлося.

«Міліцыя прыехала, калі пацярпелую ўжо забралі дактары. Траву не пабачылі, усю стапталі, бо людзі кінуліся да пацярпелай, аказвалі ёй дапамогу. І ў выніку, следства вырашыла, што травы не было. Хоць сведкі і сцвярджалі адваротнае, — кажа Уладзімір Даўгуненка. —

Пасля мы з жонкай ездзілі да гэтай Ганны ў бальніцу, пыталіся, чым дапамагчы. Яна ўжо наняла адваката і ад дапамогі адмаўлялася, адказвала, што ўсё вырашыць суд».

Суд пастанавіў, што Святлана Даўгуненка вінаватая: магла ўбачыць жанчыну на дарозе, парушыла правілы дарожнага руху.

«Пракурор прасіў 5 гадоў абмежавання волі. Але суд даў жонцы такі вырак: 3 гады абмежавання волі (хатняя хімія), а таксама выплаціць пацярпелай 3300 рублёў за судовыя выдаткі», — кажа Уладзімір. Таксама Святлану Даўгуненка пазбавілі правоў на 5 гадоў.

Але на гэтым гісторыя не скончылася. Па словах Даўгуненкаў, пацярпелая спачатку напісала скаргу: прасіла, каб тэрмін пакарання павялічылі да 5 гадоў і каб адправілі не на хатнюю хімію, а ў калонію.

Пасля пацярпелая Ганна Жэгздрынь падала пазоў на гаспадарку: спачатку хацела 100 тысяч рублёў кампенсацыі, пасля — 50 тысяч рублёў.

Суд пастанавіў, што кампенсацыю яна атрымае — але трошкі зменшыў суму. Пацярпелай прысудзілі 45 тысяч рублёў за маральную шкоду. Прычым вылічваць суму будуць з сям’і Даўгуненка.

«Цяпер мы спрабуем абскардзіць кампенсацыю. Калі адмовяць, прыйдзецца ўтрымліваць гэтую жанчыну», — абураецца Уладзімір Даўгуненка.

Сям’я Даўгуненкай падала апеляцыю на рашэнне Воранаўскага раённага суда.

30 ліпеня Гродзенскі абласны суд разгледзеў гэтую апеляцыю. І ўсплылі нечаканыя факты.

«Выступілі з заявай некаторыя сведкі. Яны расказалі, што сваячка пацярпелай пераканала іх даць непраўдзівыя паказанні на пасяджэннях раённага суда. Тая сваячка абяцала дапамагчы сведкам атрымаць добрую працу ў калгасе. Яны тады пагадзіліся.

А цяпер сведкі прызналі, што схлусілі, папрасілі прабачэння.

Таму рашэнне па апеляцыі пакуль не прынятае, суд працягне разглядаць справу».

Каментары8

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць