Усяго патроху33

Каала Сэм — самы папулярны герой Аўстраліі

Жывёлінка, якая цудам выжыла падчас моцнага пажару і сама папрасіла дапамогі ў людзей, цяпер самы папулярны герой аўстралійскага Інтэрнета.

Жывёлінка, якая цудам выжыла падчас моцнага пажару і сама папрасіла дапамогі ў людзей, цяпер самы папулярны герой аўстралійскага Інтэрнета.

Падчас моцных пажараў у Аўстраліі пацярпелі не толькі людзі, але й жывёлы. Авечкі, кенгуру, каалы.

Гэтага каалу пажарны Дэвід Тры сустрэў са сваім патрулём непадалёк ад мястэчка Мірбу Норт, што за 150 км на поўнач ад Мельбурна. Акурат па гэтых мясцінах і пракаціўся самы моцны пажар.

Дэвід пабачыў каалу, які бездапаможна стаяў пасярод пагарэлішча. Звычайна каалы рэдка спускаюцца на зямлю, цэлымі днямі бавячыся на дрэвах эўкаліптаў ды па 16‑18 гадзін спяць.

А гэты каала, пабачыўшы людзей, не ўцякаў і нават не шчэрыў на іх зубоў.

«Гэта было дзіўна, ён нібы звяртаўся да нас, седзячы на задніх лапах і так кранальна глядзеў, нібы хацеў сказаць: аблегчы мае пакуты,
‑‑ кажа Дэвід. — Я гукнуў, каб мне перадалі вады. Я ўзяў бутэльку, адкаркаваў яе і працягнуў каалу. Ён пачаў жадна піць, выпрастаўшы лапы па бутэльцы нібы дзіця».

Каалы звычайна не п’юць вады, задавольваючыся вільгаццю, што ўтрымліваецца ў эўкаліптах. Але гэтым разам навакол усе дрэвы пагарэлі.

Каалу забралі і перавязалі, цяпер ён сапраўдны любімчык Аўстраліі і самы папулярны ў Інтэрнеце персанаж.

Паводле wyborcza.pl

Каментары3

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь30

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце5

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць