Свет

Данія ацэньвае экалагічныя рызыкі ад «Паўночнага патоку-2»

У Даніі не засталося палітычных пярэчанняў, звязаных з пракладкай у яе выключнай эканамічнай зоне расейскага газаправода «Паўночны струмень-2». Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам рэалізацыі праекта.

Па словах аднаго з суразмоўцаў газеты, звязаныя з палітыкай моманты тычыліся заяўкі на праходжанне газаправода праз дацкія тэрытарыяльныя вады. На гэтым этапе ўлады максімальна зацягнулі з тэрмінамі ўзгаднення. У канцы чэрвеня заяўку адклікалі, а ў ліпені падалі новую, і ў ёй гаворка ішла ўжо пра маршрут праз выключную эканамічную зону Даніі, што рэгулюецца міжнароднай канвенцыяй аб марскім праве. Цяпер працэс прыняў выключна адміністрацыйны характар ​​і падыходзіць да завяршэння.

 

Калі менавіта Данія прыме рашэнне адносна расійскага газаправода невядома. Пытанне вырашыцца, калі скончыцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і бяспеку, якую праводзіць як Данія, так і сумежныя дзяржавы. Таму тэрміны яшчэ будуць залежаць ад магчымых кансультацый з іншымі краінамі.

 

У кампаніі-аператары праекта «Паўночны паток-2» Nord Stream 2 AG таксама не змаглі назваць імаверныя тэрміны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць