Аўто33

Прадстаўнік ДАІ: Мяркуецца на асобных дарогах і вуліцах дазволіць рухацца з хуткасцю 70, 50 і 30 кіламетраў у гадзіну

Нельга сказаць, што агучаная адносна нядаўна прапанова знізіць дазволеную хуткасць руху ў населеных пунктах краіны да 50 кіламетраў у гадзіну падзяліла грамадства на два лагеры. Але тэма актыўна дыскутуецца ў асяроддзі кіроўцаў. Выказваюцца розныя пункты погляду.

Сваёй думкай на гэты конт падзяліўся прадстаўнік ДАІ. Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі УДАІ МУС Беларусі Дзмітрыя Навоя, у яго калег ёсць разуменне таго, што сёння зрабіць 50 км/г на той вулічна-дарожнай сетцы, якая ў асноўным склалася яшчэ пры Савецкім Саюзе, вельмі складана.

Нават калі ўявіць, што ў Мінску ў гадзіну пік дазволяць аўтамабілям рухацца з хуткасцю аж 100 км/г, рэальная сярэдняя хуткасць будзе ўсё роўна ў межах 12—18 кіламетраў у гадзіну. Пробкі, заторы, святлафоры… Цяпер рыхтуюцца прапановы па структурызацыі ў краіне вулічна-дарожнай сеткі, якія ўлічваюць усе абставіны і ўмовы руху.

Мяркуецца на асобных дарогах і вуліцах дазволіць рухацца з хуткасцю 70, 50 і 30 кіламетраў у гадзіну. Там, дзе дазволяць 50 км/г, прыярытэт будзе за змешаным трафікам: гарадскім грамадскім транспартам, веласіпедамі. На трасах з абмежаваннем 30 км/г аўтамабіль будзе на апошнім месцы: прыярытэт — за веласіпедамі.

Дарэчы, на думку Дзмітрыя Навоя, узнікае шмат аб'ектыўных цяжкасцяў і праблем па арганізацыі правільнага веласіпеднага руху. Гэтая работа вядзецца з улікам найлепшага міжнароднага досведу — напрыклад, па стварэнні веласіпедных пераездаў цераз дарогі. Таксама запланаваны сустрэчы УДАІ МУС з прадстаўнікамі веласіпеднай супольнасці Мінска, іншых гарадоў. А на пытанне, ці будзе 50 кіламетраў у гадзіну, прадстаўнік ДАІ параіў пачакаць канчатковага рашэння.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў29

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць