Гісторыя1010

Брэст як беларускі Севастопаль: даведнік «Брест. Первое знакомство»

Брэсцкая крэпасць перад 9 Мая — месца паломніцтва турыстаў з Расіі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Гістарычны нарыс займае амаль палову даведніка «Брест. Первое знакомство». Мякка, але з сумам паведамляецца пра знішчэнне імперскімі ўладамі старога Берасця пры будаўніцтве крэпасці ў 1830-х, і пра падпал тымі самымі ўладамі ўжо новага гораду пры адступленні расійскіх войскаў у 1915 г. Згадваецца, коратка і не вельмі канкрэтна, пра паўстанне 1794 года на чале з Касцюшкам. Але ўсё-ткі «фигур умолчания» у гэтым даведніку столькі, што хочацца пра іх сказаць уголас, піша доктар гісторыі Аляксандр Белы ў gazeta.arche.by

Вельмі глуха, толькі паловай сказа ў апісанні помніка 1000-годдзю Берасця сказана аб выдадзенай пратэстантамі Берасцейскай Бібліі. Але ж яе выхад у свет 4 верасня 1563 г. варта было б уключыць у спіс самых важных дат гісторыі горада, бо гэта была эпахальная культурная падзея. Яе выява вартая вокладкі ці адной са старонак. Гэта ж была першая кніга і друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Берасцейская Біблія. Тытульная старонка.

Дарэчы, дата 1563 год у даведніку прысутнічае, але з досыць кур’ёзнай нагоды. Так датуецца літоўскі (віленскі) траяк Жыгімонта Аўгуста, што, як тут сцвярджаецца, выпускаўся берасцейскім манетным дваром. Выява гэтай манеты прыводзіцца як ілюстрацыя ягонай дзейнасці.

Але ж банальны энцыклапедычны факт, што насамрэч манетны двор у Берасці існаваў толькі ў 1666 г., вельмі кароткі час, на стагоддзе пазней, і біў толькі сумна вядомыя «барацінкі». Іх павучальную гісторыю варта было б прывесці заміж фэйкавага псеўдагістарычнага факта.

Берасцейскія барацінкі.

Чытайце таксама: Моладзь у Брэсце робіць грошы на пачуццях расійскіх турыстаў ФОТЫ

Кажучы пра тое, як будаўніцтва крэпасці знішчыла стары горад, выданне не раскрывае слядоў страчанай спадчыны ў прасторы iснуючага ландшафту: напрыклад, у выглядзе мемарыяльнай табліцы на мурах крэпасці, раскапаных руінаў, або выкладзеных камянямі абрысаў муроў. Схема размяшчэння найбольш важных гістарычных аб’ектаў Берасця, якія адышлі ў нябыт, на сучаснай тапааснове дакладна прыдалася б самаму шырокаму турысту.

Згадкі пра помнік Менахему Бегіну таксама няма. Між тым гэты кіраўнік Ізраіля і нобелеўскі лаўрэат тут нарадзіўся і вырас.

Увогуле, асабліва няўдала асвятляецца ў кнізе гісторыя габрэйскай грамады горада. Цалкам замоўчваецца яе выключная важнасць у маштабе ўсёй Усходняй Еўропы. Менавіта ў Берасці (або «Брыску» як стагоддзямі называўся горад на ідыш) адбыўся ў 1623 г. устаноўчы Ваад габрэйскіх грамадаў ВКЛ. Толькі перад самымі падзеламі Рэчы Паспалітай сталічная Вільня адабрала ў Брыска званне эканамічнай і культурнай сталіцы літвакоў.

Сярод больш як 150 ураджэнцаў Берасця, чые імёны згадвае руская Вікіпедыя, — габрэяў добрая палова. Нікога з іх у даведніку няма. Замоўчаныя даты і абставіны знішчэння габрэйскай грамады, якая скончыла сваё існаванне 15—18 кастрычніка 1942 г. — часткова ў горадзе і ваколіцах, часткова ў расстрэльных ямах каля чыгуначнай станцыі Бронная Гара. У пераліку музеяў гораду не згаданы музей «Габрэі Берасця»

Зрэшты, няма згадак не толькі пра яўрэяў, але і пра выдатных дзеячоў іншых народаў.

Агульнае ўражанне ад даведніка — што гэта праваднік менавіта па рускай гісторыі гораду (уключаючы савецкую).

Фрагменты гісторыі эпохі Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай даюцца толькі ў той ступені, у якой яны адцяняюць яе пераможны поступ. Яны сутыкаюцца-варагуюць з руска-савецкай, а тая выходзіць пераможцам. Ятвягі, католікі, уніяты, яўрэі, украінцы, беларусы як можна меркаваць, уяўляюцца аўтару кнігі чужынцамі, гісторыю якіх, нават калі яе асобныя факты маюць надзвычайнае значэнне ў маштабе ўсёй Усходняй Еўропы, трэба замаўчаць або прэпараваць. 

Берасце паўстае тут гэткім пабрацімам Севастопаля, гераічным уцёсам у бурапенным моры гісторыі, які праз стагоддзі мужна грудзямі сустракае ўсё новыя і новыя чужынскія нярускія орды, і прымушае іх рассейвацца ў нябыце мінуўшчыны.

Але і пішучы пра новы горад, аўтар старанна працягвае гэтую ж стратэгію замоўчвання. Вось як ён апісвае міжваенныя гады (с. 20): «.. в Брест в какой-то мере вернулись традиции толерантности и культурного разнообразия, которыми отличалось его далекое прошлое. В городе выходило несколько газет, ставились спектакли на разных языках, кипела светская жизнь…» Дык можа варта было б пералічыць знакавых гарадскіх персанажаў гэтага часу? Даць парачку афіш тых спектакляў як ілюстрацыі? Ці хаця б не прамаўчаць пра тое, якія канкрэтна гэта былі культуры? Зразумела, што польская дамінавала, але былі таксама ідыш, руская, і што асабліва важна — украінская. Перад вайной горад быў прыкметным цэнтрам украінскага культурнага жыцця, сілкуючыся натуральным чынам з навакольных украінскіх (заходнепалескіх) гаворак і традыцыйнай матэрыяльнай культуры. З ім звязана жыццё і дзейнасць некалькіх актывістаў Украінскай Народнай Рэспублікі — некаторыя з іх пахаваныя на мясцовых Трышынскіх могілках. Пра якія таксама варта было згадаць як пра сімвалічна важны мемарыяльны некропаль, менавіта што шматкультурны. І дарэчы, мясцовая ўкраінская традыцыя не вымерла — варта было б нагадаць і пра гэта.

Галендры пад Берасцем. 1930-я. Фота з архіва Віктара Місіюка.

А найбліжэйшыя ваколіцы Берасця? Воўчын, Чарнаўчыцы — і адпаведныя фрагменты біяграфій Юліяна Урсына Нямцэвіча і Станіслава Аўгуста Панятоўскага? Не, не чулі. «Галендры» з недалёкіх Нойдарфа і Нойбрава? Таксама не. Белавежская Пушча — так, бо пра яе напісалі славутую песню Пахмутава і Дабранраваў, і яна ўвайшла ў Савецкі Канон, у рэчышчы якога напісаны і разгляданы даведнік.

Адрасаваны цалкам зрусіфікаванаму — не толькі па мове, але і па культурным багажы — земляку, а таксама гасцям гораду з іншых частак Рускага Свету. А іх не прынята траўмаваць залішнім пагружэннем у дэталі культурных традыцый нярускіх чужынцаў і «нацменаў». І нават сам беларус у сваёй, быццам бы краіне, да якой ён усё ніяк не можа прызвычаіцца, пачуваецца тым самым «Русо Турысто». З ваенна-патрыятычным ухілам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў20

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ4

У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу8

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна12

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні24

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў20

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць