Навука і тэхналогіі55

life:) адзначае дзень нараджэння падарункамі для абанентаў

life:) адзначае 11-годдзе: 3 снежня 2008 года мабільны аператар запусціў першыя базавыя станцыі і падключыў свайго першага абанента. Сёння працу life:) забяспечваюць больш за 5600 базавых станцый па ўсёй Беларусі.

Месенджар BIP, музычны дадатак Fizy, мабільнае тэлебачанне TV+, дадатак lifebox, Гульні, Часопісы, Yandex Geo і іншыя лічбавыя сэрвісы, уключаныя ў тарыфы, даюць кліентам новы лічбавы досвед і магчымасці разам са стандартнымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі — мабільным інтэрнэтам і сувяззю.

Стратэгія аб'яднаць у тарыфе сувязь, мабільны інтэрнэт і папулярныя дадаткі дала вынікі: сёння кожны трэці абанент аператара карыстаецца хаця б адной з лічбавых паслуг кампаніі. Таксама у 2019 годзе life:) прапанаваў абанентам паслугі па адтэрміноўцы аплаты тарыфу і бясплатны доступ да інтэрнэт-банкінгу.

Сёння салоны life:) прысутнічаюць у 190 населеных пунктах Беларусі, а кліенты аператара могуць карыстацца сувяззю больш чым у 120 краінах свету. Аднак галоўнае дасягненне кампаніі — гэта давер абанентаў: сёння больш за 1,5 мільёна беларусаў выбіраюць life:) у якасці аператара сувязі.

— Нашы дасягненні у 2019 годзе — гэта сведчанне вялікага даверу абанентаў. Мы працягваем развіваць сетку 4G, што спрыяе росту спажывання дадзеных і выкарыстання лічбавых сэрвісаў. Сёння ў сярэднім data-абанент нашай сеткі выкарыстоўвае 9 ГБ трафіку ў месяц, што на 50% вышэй у параўнанні з папярэднім годам. З кожным днём расце і колькасць кліентаў, якія ацанілі перавагі сувязі чацвёртага пакалення. Колькасць карыстальнікаў 4G за апошні год павялічылася на 40%: у лістападзе 2019 года мы дасягнулі лічбы больш чым паўмільёна 4G-абанентаў і ганарымся ёй. Мы вельмі цэнім такі давер, таму ў сваёй працы робім акцэнт на празрыстасці нашых прапаноў, паслуг і зносін з абанентамі. Мы працягнем клапаціцца аб тым, каб забяспечыць сваіх кліентаў надзейнымі паслугамі сувязі і мабільным інтэрнэтам на высокіх хуткасцях. У наступным годзе мы працягнем рэалізоўваць інавацыйныя рашэнні, запускаць прадукты і паслугі, якія павышаюць якасць жыцця абанентаў, заваёўваючы новых кліентаў і робячы больш шчаслівым ранейшых, — пракаментаваў в.а. генеральнага дырэктара life:) Эрдал Яйла.

4G-сетка life:) таксама працягвае бесперапынна развівацца: за 2019 год аператар запусціў 470 новых базавых станцый 4G у 62 населеных пунктах Беларусі. Сярод іх як буйныя раённыя гарады, так і невялікія куткі нашай краіны — у 2019 годзе ўпершыню перавагі 4G ацанілі абаненты вёсак Слабада (Петрыкаўскі р-н), Новы Двор (Мінскі р-н), Ніжнія Жары (Брагінскі р-н). Сёння працу сеткі 4G забяспечвае 1890 базавых станцый па ўсёй краіне. Акрамя таго, з ліпеня 2019 года высакахуткасны інтэрнэт стандарту LTE стаў даступны абанентам на станцыях і ў перагонах мінскага метро. Доля карыстальнікаў расце з кожным днём, таму развіццё 4G-сеткі ў рэгіёнах і аддаленых кутках Беларусі — у прыярытэтах аператара.

Дзень нараджэння ў нас, падарункі — вам

Да свайго 11-годдзя life:) падрыхтаваў падарункі ў мабільным дадатку Smart life:). Адзін з самых уражлівых — гэта магчымасць вытрасці сувязь на год. Для акцыі аператар выбраў галоўным героем дадатка Smart life:) Понірога. Гэты персанаж за 2019 год раздаў абанентам life:) больш за мільён падарункаў. Толькі ў мінулым месяцы больш за 200 чалавек вытраслі сувязь на год і на паўгода. Каб удзельнічаць у акцыі — трэба проста патрэсці смартфон, падрабязнасці можна даведацца тут.

Акрамя таго, life:) увесь снежань будзе раздаваць падарункі на сваім канале ў месенджары BiP:

  • Увесь снежань за рэгістрацыю ў месенджар BiP аператар life:) налічыць 5 ГБ інтэрнэт-трафіку.
  • З 3 па 5 снежня кожны, хто падпішацца на канал life:) у месенджары BiP і адправіць life:) віншаванне з Днём нараджэння, атрымае 10 ГБ інтэрнэт-трафіку.
  • З 6 па 31 снежня кожны, хто падпішацца на канал life:) у месенджары BiP і адправіць сваё віншаванне з Новым годам, атрымае 5 ГБ інтэрнэт-трафіку.

Падрабязнасці пра тое, як атрымаць падарункі ад life:), можна даведацца тут.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць