У Мінску выступіць «Квартал 95». Без Зяленскага, але перад Днём Волі
Студыя «Квартал 95» адпраўляецца ў сусветны тур з канцэртамі «Вячэрняга квартала». У мінскім Палацы Рэспублікі калектыў выступіць 24 сакавіка 2020 года.
Відавочна, што «Квартал-95» прыедзе ў Мінск без Уладзіміра Зяленскага, шматгадовага кіраўніка праекта, а цяпер прэзідэнта Украіны.

Цана білетаў ад 59 да 174 рублёў.
Папярэдні канцэрт у Мінску быў 5 лістапада 2016 года, але з Зяленскім.
Каментары