Культура

Праваслаўныя Беларусі рыхтуюцца да Раства, а каталікі адзначаюць Трох Каралёў

Частка праваслаўнага свету (Расія, Беларусь, Украіна, Сербія, Грузія) рыхтуюцца да святкавання Раства, святочныя службы пройдуць ва ўсіх храмах Беларусі сёння і заўтра.

Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву «першай, поснай, беднай, галоднай» куццi (ад назвы рытуальнай стравы).

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

Імкнуліся, каб усяго на стале было дванаццаць страў. Таксама стараліся сустракаць Раство не ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць. Таму адзенне павiнна быць новым.

А вось рыма-каталіцкі свет адзначае сёння, 6 студзеня, урачыстасць Аб’яўлення Пана, або Трох Каралёў — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага юдэйскага караля.

Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).

Iмёны мудрацоў — Каспер, Мельхiёр i Бальтазар — у Святым Пісанні не згадваюцца, іх надала хрысціянская традыцыя. Да таго ж у Евангеллi яны называюцца не каралямi, а мудрацамi. 

У той жа час грэка-каталікі, або ўніяты, святкуюць Вадохрышча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў11

У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ72

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць