Здарэнні33

У Барысаве загінуў мужчына — зваліўся ў яму ў двары. Але, здаецца, вінаватыя не камунальшчыкі

Ноччу ў двары дома па вуліцы Гагарына, 67, загінуў мужчына. Ён ехаў на ровары і не заўважыў яму, якую выкапалі для замены труб. Раніцай веласіпедыста знайшлі мёртвым, паведамляе ex-press.by

Відавочцы паведамілі, што мужчыну знайшлі каля 7 раніцы мясцовыя жыхары. Пазней на месцы працавалі супрацоўнікі Следчага камітэта.

Як растлумачылі ex-press.by ў ЖЭУ-2, яма з'явілася ў арцы ў канцы мінулага тыдня. Праз адсутнасць свабоднага зваршчыка працы адклалі на панядзелак. Яма была абгароджана і пазначаная спецыяльным знакам.

«Наша Ніва» пагутарыла з жыхарамі дома. Яны кажуць, што яму ўсё ж абнеслі стужкамі — але іх перыядычна зрывалі, то выпадкова, а то і наўмысна.

«Вялікі дом, на 21 пад'езд, абыходзіць не вельмі зручна. Яму абнеслі стужкай, але яна там то была, то не. Часам яе зрывалі людзі, каб прайсці праз арку. Часам чаплялі аўтамабілісты, калі разварочваліся. А ўраніцы цяпер яшчэ цёмна, ды плюс цёмная арка — яму не заўважыш», — кажуць людзі.

Цела 55-гадовага мужчыны заўважылі ў яме прыкладна каля 7-й раніцы. Кажуць, ён жыў на суседняй вуліцы. Загінуў, калі вяртаўся з працы: ехаў на ровары, вырашыў зрэзаць праз арку і ўляцеў у яму.

Паўдні на месцы працавалі міліцыянты і следчыя.

«Ехала на працу каля 10-й раніцы, цела яшчэ ляжала ў той яме. Вярталася каля 12-й гадзіны, яго выносілі», — распавяла «Нашай Ніве» мясцовая жыхарка. — А пасля прыгналі тэхніку і засыпалі яму літаральна за пару гадзін, усё вакол прыбралі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць