Музыка1212

Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» прайшла ў польскае The Voice Kids ВІДЭА

Чатырнаццацігадовая беларуска Ліза Міснікава выступіла ў польскім тэлешоу The Voice Kids. Яна праспявала песню Арыяны Грандэ Break Free і развярнула крэслы дваіх трэнераў: дуэта Tomson&Baron і Cleo, адзначае sb.by.

Аказалася, прадстаўніца нашай краіны на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» вельмі любіць Польшчу, да таго ж, у яе ёсць польскія карані. Мама дзяўчынкі Таццяна ў інтэрв'ю тэлеканалу TVP 2 распавяла:

— Мае бабуля і дзядуля былі палякамі і да 1939 года жылі на тэрыторыі, якая спачатку належала Польшчы, а потым стала беларускай. Неяк мы прыехалі ў Варшаву, і Ліза сказала: «Мам, а ў Польшчы таксама нешта ёсць «Голас. Дзеці» — давай паспрабуем».

Перад выхадам на сцэну Лізавета прызналася, што вельмі любіць Варшаву:

— Мне лягчэй размаўляць па-руску, але цяпер стараюся вывучыць польскую. Калі ў мяне пытаюцца, хто я па нацыянальнасці, заўсёды кажу: беларуска і трохі полька. Я вельмі часта прыязджаю сюды, люблю хадзіць па прыгожых вуліцах.

Пасля нядоўгіх роздумаў беларуская вакалістка вырашыла далучыцца да каманды Tomson&Baron. За кадрам яны распавялі:

— Ліза — прыклад таго, што польскі The Voice Kids не мае тэрытарыяльных межаў.

Польскі The Voice Kids транслюецца на тэлеканале TVP 2 ужо трэці год. У гэтым сезоне крэслы трэнераў занялі спявак Давід Квяткоўскі, спявачка Cleo і дуэт Tomson&Baron.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася30

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць