Меркаванні3535

«Віртуальная палітыка апазіцыйнага гета: эпізод 2020»

У мяне, шчыра кажучы, вельмі паганае ўражанне ад пачатку апазіцыйнай перадвыбарнай кампаніі. Здавалася б, прагрэс ёсць, прынамсі апазіцыйныя актывісты вырашылі хоць аб’яднацца нарэшце. То можа і будзе на выхадзе нешта іншае, не тое што заўсёды?

Але чытаеш пасты Севярынца ў Фэйсбуку і каментары пад імі — і проста рукі апускаюцца. Да чаго ўсё ж глыбока мы заселі ў часткова адмыслова для нас створаным, але ў значнай ступені і ў цалкам добраахвотным гета.

Севярынец з пафасам піша пра заведама нерэалістычныя пражэкты адносна «народнага галасавання» падчас праймэрыз, і зусім няма адчування, што ён сам у гэта не верыць.

То-бок душой цалкам знаходзіцца ў прыдуманым ідэалізаваным свеце, што, здавалася б, не зусім лагічна для чалавека, які прайшоў праз столькі рэальных, а не віртуальных выпрабаванняў.

А ў шматлікіх каментарах — амаль поўны адабрамс: маўляў, столькі гадоў хадзілі па колу і вось нарэшце ўсё зразумела: набіраем падчас праймэрыз мільёны прыхільнікаў і на плошчу «ламаць сцэнар» адразу пасля абвяшчэння выбараў!

Пярэчанні і ўдакладненні звычайна не па сутнасці, а па дэталях, прытым збольшага ў бок радыкалізацыі.

Не для таго, маўляў, Павел, трэба мільённую падтрымку скарыстоўваць, а вось для таго! І далей ідуць не менш фантастычныя прапановы.

Тое ж, што гэтая падтрымка ўвогуле ёсць у прынцыпе, як бы і пад сумнеў не ставіцца.

Праўда, пракідаюцца і галасы крытыкі, дастаткова вострай.

Пачынаеш чытаць і думаеш — ну, хоць адзін чалавек знайшоўся з цвярозым мысленнем.

Але дачытваеш да часткі, дзе ідзе гаворка пра альтэрнатыўную тактыку і — блін — пачынаецца пераказ тэзаў Мацкевіча пра «Устаноўчы сход» і прапаганда праграмы «Свежага ветру».

То-бок ізноў тая ж віртуальная палітыка, мысленне ў тых жа катэгорыях уласнага вузкага гета з недарэчным пераносам сваіх уласных павукоў у галаве на ўсё грамадства ці прынамсі на большую яго частку.

І гэта ж не тролі нейкія пад нікамі, усе пад сваімі імёнамі і многіх ведаеш асабіста, у тым ліку некаторых і ў рэале.

Такое вось масавае ачмурэнне з поўным адрывам ад рэчаіснасці.

Мне здаецца, што найлепшым і найпаспяховейшым «ламаннем сцэнара» было б якраз ацверазенне і вяртанне да рэальнасці, якая куды больш суровая і непрыглядная, чым здаецца ў салодкіх марах.

І ўжо ў адпаведнасці з гэтым будаваць стратэгію і тактыку, якая прывядзе, вядома, не да хуткай перамогі, але прынамсі да нейкіх якасных зменаў у стане апазіцыі і яе месцы ў сучасным беларускім соцыуме. Але гэта, відаць, са сферы фантастыкі пры цяперашніх раскладах.

А знаходжанне ў палоне ўласнай фантазіі з поўным адрывам ад таго, чым жывуць народныя масы, акурат вельмі цудоўна ўпісваецца ва ўсе ўладныя сцэнары.

І не ламае іх, а акурат толькі ўмацоўвае.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць