Літаратура

9 лютага — «Акадэмкніга» запрашае на прэзентацыю кніг Леаніда Дранько-Майсюка

«Акадэмкніга» запрашае 9 лютага а 12.30—13.00 на прэзентацыю кніг і аўтограф-сесію паэта, літаратуразнаўца Леаніда Дранько-Майсюка.

 

«…Усе бачылі нястачу віна…»: аповесць пра Адама Станкевіча 

«…Усе бачылі нястачу віна…» — новая архіўна-дакументальная аповесць Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні.

Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе…

Адам Станкевіч (1892—1949) — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.

А яшчэ Адам Станкевіч бачыў найбольшую грамадскую карысць для бацькаўшчыны ў тым, каб існавала Беларуская каталіцкая царква.

 

«Кветкавы край Беларусi»: кніга пра Давыд-Гарадок з фотаздымкамі Анатоля Клешчука

Кніга пра Давыд-Гарадок — «кветкавую» сталіцу Беларусі. Кніга распавядае пра тое адметнае, чым багата славутае мястэчка і што ўласціва толькі яму — весняніцтва, цікеткі, свята «Конікі». Чытачы даведаюцца, як выглядае давыд-гарадоцкае «сонца», як рабілася лодка, якую ў народзе называлі «дубам», чым частуюць гасцей.

Гартаючы старонкі гэтага выдання, можна насамрэч адчуць духмяны водар аксамітак, ляўконіі, флёксаў ды іншых кветак, пах ускапанага агарода, убачыць жанчын-вударак, стаць сведкам каляднага свята і спазнаць цану часу.

Гэта кніга пра гісторыю і штодзённасць, пра веру і лёс, пра любоў да бацькоў і зямлі, дзе нарадзіўся, пра шчымлівую радасць і доўгую памяць. Аўтары выдання — паэт Леанід Дранько-Майсюк і фотамастак газеты «Звязда» Анатоль Кляшчук на працягу дзесяцігоддзяў збіралі матэрыял, каб паказаць вялікаму свету невядомую прыгажосць Беларусі, якую варта захаваць.

Прэзентацыя адбудзецца на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі, XXVІI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, (пр-т Пераможцаў, 14).

 

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць