Свет2424

«Медуза» напісала, што палітвязні-анархісты з «Сеткі» забілі двух паплечнікаў. Здаецца, гэта праўда

Самая гучная крымінальная справа Расіі апошняга часу — так званая справа «Сеткі». Яна наўпрост не датычыць Беларусі, таму не выклікала вялікага рэзанансу ў нашай краіне.

У розных гарадах Расіі ў 2017 годзе арыштавалі 11 чалавек. Спачатку затрымалі хлопца з наркотыкамі. Каб выйсці на свабоду, ён даў паказанні на сяброў-анархістаў, маўляў, яны стварылі арганізацыю «Сетка», хацелі з дапамогай тэрактаў дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне і зладзіць левую рэвалюцыю. Праўда, у рэальнасці не паспелі зрабіць нічога, незразумела нават, ці была ў гэтай «Сеткі» хоць нейкая структура і хоць нейкі план.

Пад катаваннямі (у тым ліку электрычнасцю) затрыманыя прызналі сваю віну, і хоць у судзе адмовіліся ад ранейшых паказанняў, сямёра з іх атрымалі тэрміны ад 6 да 18 гадоў зняволення.

Чытайце. Фігурантам справы па так званай тэрарыстычнай групе «Сетка» ў Расіі далі аграмадныя тэрміны — іх прызналі палітвязнямі

У абарону анархістаў паўстала ўсё грамадства — катаваць нельга нікога. Іх абвесцілі палітвязнямі.

Аднак сітуацыя змянілася, калі ліберальнае выданне «Медуза» апублікавала дадатковае расследаванне па тэме. Яго аўтар — журналіст Максім Солапаў, сам некалі актывіст анархісцкага руху, сталініст па поглядах.

Ён запэўніваў, што звязаўся з сябрам асуджаных анархістаў, Аляксеем Палтаўцом, які паспеў уцячы ва Украіну.

Палтавец прызнаўся, што чацвёра фігурантаў справы «Сеткі» былі датычныя да наркагандлю ў Пензе, а таксама да забойства двух паплечнікаў, закаханай пары Арцёма Дарафеева і Кацярыны Леўчанка.

На «Медузу» абрынуўся шквал крытыкі, бо абвінавачванне ў забойстве не было падмацавана нічым, апроч маналога ўцекача Палтаўца. Але галоўнае, што ва ўдзельнікаў «Сеткі» сфарміраваўся пазітыўны імідж пакутнікаў, які разбіваўся гэтым артыкулам. Выданне абвінавацілі ў сувязях са спецслужбамі.

Карыкатура на «Медузу», якая з'явілася пасля гэтага артыкула

«Медуза» тым не менш працягвала гнуць сваю лінію і апублікавала яшчэ адзін маналог Палтаўца, на гэты раз з падрабязнасцямі забойства.

Сам Палтавец, маўляў, прывёў у выкананне смяротны прысуд Дарафееву, вынесены грамадой. Ён стрэліў у хлопца, але нешта пайшло не так, таму пасля перарэзаў яму шыю. А Кацярыну задушылі шалікам.

Прычынай забойства маладзёнаў стала тое, што яны маглі расказаць паліцыі пра датычнасць астатніх актывістаў да наркагандлю.

Забітая Кацярына Леўчанка.

Цела Дарафеева знайшлі яшчэ раней, а Леўчанка ўсё яшчэ лічылася зніклай без следу.

Выглядае, што інфармацыя Палтаўца аказалася праўдзівай. Паліцыя пачала пошукі на месцы, указаным Палтаўцам. Там знайшлі труп забітай Кацярыны Леўчанка і той шалік, пра які ён згадваў у сваім маналогу.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека26

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў10

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць