Меркаванні7878

Кім: Лукашэнка ратуе Беларусь ад катастрофы, не ўводзячы каранцін. Вячорка: Злачынна!

«Я падтрымліваю тое, што робяць улады з нагоды каранавіруса. Лічу, што Аляксандр Лукашэнка імкнецца выратаваць краіну ад катастрофы (і ў яго пакуль атрымліваецца). А шырокі каранцін краіну можа дабіць. Наша эканоміка такога не вытрымае.

Такім чынам, усё перавярнулася і беларуская ўлада засталася ці не адзінай у свеце, якая кіруецца не папулізмам, а жаданнем дабра для грамадства. Ведаю, што за гэта мяне з'ядуць, але не магу маўчаць у сітуацыі ўсеагульнага вар'яцтва», — напісаў у фэйсбуку стваральнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім.

Андрэй Кім

Кім — стваральнік малога нішавага бізнэсу, якому і так не соладка. Але ў выпадку ўсеагульнага каранціну яго справа можа апынуцца на мяжы банкруцтва. Кімаў «Кінаконг» паказвае кіно на беларускай мове, каранцін закрыў бы кінатэатры.

«Я, як бізнэсовец, бачу, якія катастрафічныя наступствы нясе паніка», — наракае ён.

Рэзкі адказ Кіму напісаў Франак Вячорка, віцэ-прэзідэнт амерыканскай Digital Communication Network, адзін з менеджараў беларускай службы «Радыё Свабода».

У 2014 «Наша Ніва» назвала Людзьмі года Франака Вячорку і іншых папулярызатараў вышыванкі

«Людзі, якія вераць у слушнасць лукашэнкаўскай палітыкі па ігнараванні віруса і злачыннага бяздзеяння, вы адкуль зваліліся? Не трэба паўтараць памылак тых урадаў, якія таксама выбіралі падобную тактыку напачатку і жорстка паплаціліся пасля.

Не, тут асаблівага шляху няма, і лепш за каранцін і сацыяльнае дыстанцыяванне нічога чалавецтва не прыдумала. Не трэба посціць фэйкі пра Швецыю, якая вырашыла даць «перахварэць усім». Шведы ўвялі каранцінныя захады і жорстка іх пільнуюцца, як і ўсе цывілізаваныя (і нецывілізаваныя таксама) краіны.

Утойваннем праўды і ігнараваннем праблема не вырашаецца, а эканоміка не ратуецца. Кажуць, калі будзе ўведзены каранцін — гэта даб'е эканоміку. Але беларуская эканоміка залежыць найперш ад нафтапрадуктаў і транзіту, а не ад школ, кінатэатраў і футбольных матчаў. Няўжо вы лічыце, што беларуская эканоміка трымаецца на заводскіх рабочых, школьніках ці вадзіцелях метро? У такіх сітуацыях, калі дзяржава не хоча ці не можа паклапаціцца пра сваіх грамадзянаў, людзі могуць і мусяць самаарганізоўвацца».

Такога ж меркавання прытрымліваецца і папулярны блогер Ігар Лосік («Беларусь галаўнога мозга»), звязаны з «Радыё Свабода».

«Новы чэлендж у фэйсбуку. Падтрымаем бяздзейнасць Лукашэнкі. Ад цалкам не дурных людзей, якія ад яго ўжо не раз атрымлівалі па галаве. Цяпер ён, аказваецца, адзіны эканоміку трымае і не дае ўпасці. Хаха.

Нібыта да поўнага каранціну ніхто не заклікае, ніхто не просіць зачыняць увогуле ўсё ў краіне, хапіла б хаця б мінімальных мер (школы, універы, поўны кантроль на мяжы і максімальны ахоп тэстамі насельніцтва). Ад такога эканоміка не разбураецца. А нават калі б і заклікалі да поўнага каранціну, гэта ў першую чаргу віна Лукашэнкі, што за 25 гадоў ён пабудаваў такую ​​эканоміку, якая месяц аўтаномна не вытрымлівае. А вы яго ўжо публічна хваліце», — адзначае ён.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць