Як Магілёў.Анлайн паведамілі чытачы, на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Грунвальдскай у Казіміраўцы ў Магілёве 7 красавіка памерла дзіця.
Па словах відавочцаў, цела загарнулі ў покрыва і спакавалі ў чорны пакет з маланкай.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч расказала:
— Праводзіцца праверка па факце смерці дзіцяці на дзіцячай пляцоўцы 7 красавіка. 7-гадовая дзяўчынка памерла, па папярэдняй інфармацыі, ад прыроджанага сардэчнага захворвання, яе смерць не носіць крымінальнага характару.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары