Грамадства44

Мінабароны пацвердзіла яшчэ два выпадкі каранавіруса сярод вайскоўцаў

Прэсавы сакратар Мінабароны Натальля Гаўрусік пацьвердзіла, што на каранавірус захварэлі два вайскоўцы 83-га асобнага інжынэрна-аэрадромнага палку, які дысьлякуецца ў Бабруйску, піша «Радыё Свабода».

«Так, выпадак сапраўды ёсьць. У двух вайскоўцаў станоўчы вынік тэста на каранавірус. Яны знаходзяцца на лячэньні ў Бабруйскім цэнтральным шпіталі. Стан здароўя здавальняючы, патрэбы ў падтрымцы лёгачнай дзейнасьці няма, то-бок яны не на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, дыхаюць самастойна», — сказала Натальля Гаўрусік.

Паводле прэсавага сакратара Міністэрства абароны, вайскоўцы, якія кантактавалі з тымі, хто захварэў, ізаляваныя ў асобнай зоне.

«Гэтаксама, як у 72-м вучэбным цэнтры, там побач некалькі дзён таму дзеля трэніроўкі быў разгорнуты адмысловы намётавы лягер — раён ізаляцыі. Туды і зьмясьцілі кантактных асоб з ліку вайскоўцаў.

Чытайце таксама
«Разгорнуты намётавы гарадок»: у Мінабароны распавялі пра захады ў сувязі з фактам каранавіруса ў салдата

Яны цалкам забясьпечаныя ўсім неабходным для аўтаномнага пражываньня. Працуе палявая кухня, намёты абаграваюцца, дзяжураць мэдыкі. Ва ўсіх ёсьць магчымасьці памыцца. І, канечне, ва ўсіх узятыя пробы на каранавірус. Таксама да іх у раён ізаляцыі выехаў «рэнтген на колах».

16 красавіка стала вядома пра першы выпадак захворваньня вайскоўца ў 72-м вучэбным цэнтры, што ў Печах пад Барысавам. Паводле Натальлі Гаўрусік, салдата зьмясьцілі ў Цэнтральны вайсковы шпіталь у Менску. Паводле мэдыкаў, на паабедзены час 17 красавіка стан здароўя салдата, які захварэў, «стабільны з тэндэнцыяй на паляпшэньне», — паведаміла «Свабодзе» Натальля Гаўрусік зь Мінабароны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара3

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства4

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць