Грамадства

Набор у дзіцячыя садкі абмежаваны ў сувязі з эпідсітуацыяй

Пра гэта паведаміла БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.

«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй набор ва ўстановы дашкольнай адукацыі абмежаваны», — сказала Святлана Уклейка.

Яна нагадала, што даведка ў дзіцячыя сады выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам норм напаўняльнасці груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі. Разам з тым, паколькі Міністэрствам аховы здароўя была ўстаноўлена забарона на перавод з групы ў групу і прыём новых дзяцей у перыяд эпідуздыму захворвання на інфекцыю COVID-19, такія даведкі не выдаваліся і прыём дзяцей не ажыццяўляўся.

«Міністэрствам аховы здароўя дадзеныя тлумачэнні аб тым, што забараняецца пераводзіць з групы ў групу і прымаць новых толькі ў той перыяд, калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 або не скончыўся перыяд правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з рэгістрацыяй такіх выпадкаў», — дадала Святлана Уклейка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна з Мачулішчаў, які працаваў электрыкам, адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах4

Марка Рубіа на наступным тыдні паедзе ў Рым і Ватыкан выпраўляць адносіны2

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

«З беларусамі ў аргенцінцаў шмат супольнага». Беларус расказаў, як яму жывецца ў далёкай Аргенціне

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні6

Маршрут выхаднога дня на захад ад Мінска: дух барока, унікальныя мазаікі і скрыжаванне рэлігій

У ЗША паспрабуюць адрадзіць зведзеную са свету блакітную антылопу3

У Расіі хлопец чхнуў, заткнуўшы нос. Яго давялося ратаваць дактарам5

Гарбатага кіта Цімі нарэшце выпусцілі ў Паўночнае мора. Але выжыць яму будзе складана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць