Інтэрнэт і СМІ55

Журналіста «Радыё Свабода» Антона Трафімовіча забралі ў міліцыю, склалі пратакол за непадпарадкаванне

Журналіста «Радыё Свабода» сёньня зноў даставілі ў РУУС Заводзкага раёну ў Менску. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, паведамляе сайт выдання.

15 ліпеня Антона Трафімовіча брутальна затрымалі ў цэнтры Менску пасьля заканчэньня стрыму ля Цэнтарвыбаркаму, дзе сабраліся прыхільнікі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Невядомыя людзі ў цывільным зламалі яму нос пры затрыманьні.

На наступны дзень міліцыя патлумачыла, што журналіст аказваў супраціўленьне, а таму супраць яго прымянілі фізычную сілу.

Трафімовіч лічыць, што справа супраць яго цалкам выдуманая. Міліцыя такім чынам спрабуе апраўдаць свой гвалт.

Сёньня раніцай журналіст ехаў здымаць пабоі ў судмэдэкспэртызу. На вуліцы Кіжаватава да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі, забралі тэлефон і зьвезьлі ў РУУС Заводзкага раёна.

«Мяне там яўна чакалі», — сказаў журналіст.

Ён патлумачыў, што раніцай яму званілі з Заводзкага РУУСу, прасілі, каб прыехаў на 10 хвілін. Але пра адміністрацыйны працэс інспэктар ня згадваў.

«Лічу, што мяне хацелі завабіць туды падманам», — сказаў Трафімовіч.

Журналіст «Свабоды» правёў каля дзвюх гадзінаў у міліцыі, ён адмовіўся даваць паказаньні і не падпісаў пратаколы.

«Сказалі, што павязуць у суд, але адпусьцілі без тлумачэньняў. — сказаў ён. — Я ўпэўнены, гэта проста яшчэ адна спроба застрашыць мяне і іншых журналістаў».

Антон Трафімовіч падаў заяву ў Сьледчы камітэт, просіць распачаць крымінальную справу па артыкуле 198 Крымінальнага кодэксу — перашкода прафэсійнай дзейнасьці журналіста.

«Беларускія ўлады перад выбарамі 9 жніўня спрабуюць спыніць нашу журналісцкую працу і перашкодзіць аўдыторыі атрымліваць доступ да надзейных навінаў», — заявіла выканаўца абавязкаў прэзыдэнта «Радыё Свабодная Эўропа»/»Радыё Свабода» Дэйзі Сындэлар пасьля шэрагу затрыманьняў журналістаў «Свабоды».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ14

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць