Улада22

Лукашэнка: «Літаральна праз тыдзень‑два» адбудуцца змены ва ўрадзе

Ён заклапочаны трывожнымі тэндэнцыямі ў эканоміцы.

Ён заклапочаны трывожнымі тэндэнцыямі ў эканоміцы.

Пра змены ў складзе ўрада, якія маюць адбыцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падчас разгляду кадравых пытанняў, паведаміў Першы канал.

«Хто сёння не можа працаваць, той сыдзе, — заявіў беларускі кіраўнік. — Хто можа працаваць ва ўрадзе, у адміністрацыі, на вашых пасадах, той будзе працаваць.

Літаральна праз тыдзень‑два будуць праведзены прызначэнні больш істотныя, якія тычацца некаторых членаў урада, некаторых кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў улады і кіравання».

Паводле слоў А.Лукашэнкі, вынікі працы эканомікі ў першым паўгоддзі пакажуць «абсалютна дакладна і аголена, калі хочаце, на што мы здольныя і ці зможам мы ў гэтай сітуацыі выжыць», «якая ў нас дынаміка, ці ёсць у нас тэндэнцыя да паляпшэння».

А.Лукашэнка заявіў пра недапушчальнасць карупцыі і «расхлябанасці кадраў». «Сёння ў Гомельскай вобласці паводле майго даручэння завершана праверка паляўнічай гэтак званай справы, дзе вялікія начальнікі міліцыі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, кіраўнікі Гомельшчыны папалявалі так, што сёння даводзіцца ў межах крымінальнай справы разбірацца, — паведаміў А.Лукашэнка. — Я не буду забягаць наперад, пра гэта людзі даведаюцца, але даравання не будзе нікому. Паляўнічы? Палюй. У нас ёсць закон, калі ласка, аб’ядноўвайцеся, збірайцеся, купляйце ліцэнзію і рабіце гэта сумленна. Недапушчальна, каб людзі, надзеленыя ўладай, якія яе ўвасабляюць, нахабна парушалі закон».

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць