Свет

Германія гатова аказаць медыцынскую дапамогу Навальнаму

Германія лічыць неабходным праясніць сітуацыю вакол Аляксея Навальнага і гатовая даць яму медыцынскую дапамогу. З такой заявай выступіла ў чацвер канцлер ФРГ Ангела Меркель па выніках перамоў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аднак запыт на гэта павінен прагучаць з Расіі, дадала канцлер.

«Павінна быць тэрмінова растлумачана, як адбылася такая сітуацыя. На гэтым мы будзем настойваць», - сказала яна. Па яе словах, «гэта павінна быць зроблена транспарэнтна».

Канцлер пажадала Навальнаму выздараўлення.

У чацвер раніцай самалёт, што ляцеў з Томска ў Маскву і на борце якога знаходзіўся Навальны, экстранна сеў у аэрапорце Омска, паколькі яму стала дрэнна падчас палёту. Навальнага павезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Омска. Ён знаходзіцца ў коме, паведамлялася, што ён падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Асноўная версія здарэння — атручанне.

Германія была гатовая накіраваць самалёт за Навальным ужо гэтай ноччу, але пытанне магчымасці яго транспарціроўкі будзе вырашаць сёння кансіліум дактароў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць