Грамадства

З Леўчанка, Герасіменяй, Сныцінай, Мешчараковымі: 10 атлетаў заявілі аб стварэнні Свабоднага аб'яднання спартсменаў Беларусі

instagram.com/yelenaleu

Вядомыя беларускія спартсмены заявілі аб стварэнні свабоднага аб'яднання спартсменаў Беларусі. Сярод іх — заслужаныя атлеты і зорныя чэмпіёны. Да гэтага іх вымусілі падзеі апошняга месяца ў нашай краіне. Пра гэта паведамляе kp.by.

Спіс ініцыятараў:

Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы, першых Еўрапейскіх гульняў, заслужаны майстар спорту Беларусі, лаўрэат публічнага конкурсу « Трыумф. Героям спорту», уладальнік міжнароднай узнагароды Fair Play;

Алена Леўчанка, майстар спорту міжнароднага класа, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, чэмпіён Заходняй канферэнцыі жаночага NBA (WNBA), лепшая цэнтравая чэмпіянату свету 2010 года, фіналістка WNBA, удзельніца дзвюх алімпіяд;

Аляксандра Герасіменя, трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы;

Мікіта Мешчаракоў, член нацыянальнай каманды па баскетболе 3×3, прызёр Еўрапейскіх гульняў, васьміразовы чэмпіён Беларусі па баскетболе;

Ягор Мешчаракоў, майстар спорту, чэмпіён Еўропы (U-22) 1994, чэмпіён Беларусі і Украіны, віцэ-чэмпіён Расіі, гулец нацыянальнай зборнай 1995-2012, лепшы гулец Беларусі 1998, 2001, 2002, 2008, 2009 гадоў;

Артур Удрыс, член нацыянальнай зборнай па валейболе, бронзавы прызёр клубнага чэмпіянату свету, Расійскай Суперлігі, Кубка Паўднёвай Карэі, Кубка і чэмпіянату Катара, трохразовы чэмпіён Беларусі;

Надзея Астапчук, чэмпіёнка свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы (Штурханне ядра);

Кацярына Сныціна, капітан нацыянальнай каманды Беларусі па баскетболе, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік дзвюх Алімпійскіх гульняў;

Аляксандр Апейкін, заснавальнік гандбольнага клуба «Віцязь», каардынатар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, інспектар па маркетынгу Еўрапейскай гандбольнай Федэрацыі;

Канстанцін Якаўлеў, галоўны трэнер гандбольнага клуба «Віцязь», майстар спорту, шматразовы чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі, сярэбраны прызёр кубка Польшчы.

«За сваё жыццё я ніколі не галасавала на выбарах. Заўсёды лічыла, што мой голас нічога не вырашыць, але гэты жнівень змяніў маё меркаванне аб самой сабе. Вы ўсе бачылі фатаграфію, якая з'явілася праз пару дзён пасля галасавання: дзядуля, сціснуўшы кулакі, стаіць насупраць байца АМАПа. Убачыўшы яе, я зразумела: я баюся не таго, што мой голас нічога не зменіць, як сама сябе супакойвала, а таго, што калі хацець чагосьці большага для краіны, для сябе як грамадзяніна, то стане толькі горш. Што калі пайсці супраць сістэмы, то гэтая сістэма мяне зломіць.

Але мы ўсе ў гэтым жыцці робім выбар, і я выбрала больш не маўчаць пра тое, што адбываецца. Не чакаць, пакуль іншыя змагаюцца за лепшае жыццё, а як гэты дзядуля, сціснуўшы кулакі, з рашучасцю на твары, хоць і страшна, але стаяць за сваё права хацець перамен, за права на лепшае жыццё», — сказала Кацярына Сныціна.

Спартсмены патрабуюць правесці паўторныя выбары прэзідэнта Беларусі, вызваліць усіх грамадзян, затрыманых падчас дэманстрацый і недатычных да супрацьпраўнай дзейнасці, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, правесці праверкі законнасці дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, выявіць і пакараць вінаватых у збіваннях і здзеках над грамадзянамі, затрыманымі падчас мірных дэманстрацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць