Макей падзякаваў Лаўрову за стрыманую пазіцыю па Беларусі і сказаў, што краінам Захаду не ўдалося рэалізаваць украінскі сцэнар
Аб гэтым кіраўнік беларускага МЗС заявіў падчас візіту ў Маскву, піша ТАСС.
Беларусь нацэленая на адкрыты дыялог з РФ па ўсіх актуальных пытаннях, сказаў Макей і дадаў, што Беларусь не дазволіла краінам Захаду рэалізаваць сцэнар Украіны.
— Сёння нам прыходзіцца адказваць як на ўнутраныя, так і на знешнія, у першую чаргу, выклікі. Прычым апошнія ў большай ступені прадвызначаюць першыя. Тым не менш, хачу сказаць, што мы вытрымалі першы націск і не дазволілі рэалізаваць у Беларусі ўкраінскі сцэнар, сцэнар каляровай рэвалюцыі, арганізаванай звонку, — сказаў ён.
Макей падзякаваў Лаўрову за вытрыманую і выразную пазіцыю Масквы па сітуацыі ў краіне.
— Я б хацеў выказаць удзячнасць расійскаму боку за вытрыманую, пісьменную і выразную рэакцыю на падзеі, якія разгортваліся і разгортваюцца ў Беларусі, — сказаў Макей.
Беларусь зацікаўлена ў абмене думкамі з расійскім бокам па ўсіх актуальных пытаннях, адзначыў ён.
— Нацэлены на адкрыты дыялог, зацікаўлены ў абмене думкамі па ўсіх актуальных пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня, — сказаў ён.
Макей адзначыў, што пэўнае палітычнае супрацьстаянне ў Беларусі працягваецца, але ўзровень яго напалу значна знізіўся.
Каментары