Свет11

Нямецкія палітыкі заклікаюць перагледзець дамову з Расіяй наконт газаправода «Паўночны паток-2»

Пасля атручэння расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага рыторыка нямецкіх палітыкаў адносна супрацоўніцтва з Расіяй і сумеснага газавага праекта «Паўночны паток-2» змянілася, піша bbc.com.

Норберт Ротген, адзін з вядучых членаў ХДС — кіроўнай партыі, да якой належыць і канцлер Ангела Меркель, заявіў, што ЕС рызыкуе праявіць неадэкватнасць, калі не адрэагуе на атручэнне.

Ротген, які ўзначальвае камітэт па замежных справах Бундэстагу, заявіў, што галоўнае газавае пагадненне з Расіяй — будаўніцтва другой галіны газаправода «Паўночны паток», які павінен дастаўляць расійскі газ у Еўропу праз Нямеччыну, — трэба перагледзець.

Па словах палітыка, якога згадваюць сярод галоўных прэтэндэнтаў на пасаду канцлера пасля наступных выбараў, Берлін рызыкуе стаць занадта залежным ад Масквы з-за газу пасля таго, як газаправод пачне працаваць.

Раней аб такой магчымасці папярэджвалі ў Вашынгтоне, дзе ўспрымаюць «Паўночны паток» як інструмент расійскага ціску на саюзнікаў ЗША ў Еўропе.

Аднак Берлін адказваў, што газаправод не нясе палітычных рызык, а з'яўляецца чыстым бізнэс-праектам.

Норберт Ротген адзначыў, што рэакцыя Германіі павінна ўключаць і сферу гандлю газам, таму што гэта «адзіная мова, якую разумее Пуцін».

Аб тым, што пытанне Паўночнага патоку немагчыма абыйсці, калі гаворка ідзе аб рэакцыі ЕС на атручанне Навальнага, заявіў і старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер, дадаўшы ў той жа час, што «будаваць сцяну паміж Захадам і Расіяй было б занадта».

Норберт Ротген таксама заклікаў ЕС да жорсткай рэакцыі: «Мы зноў сутыкнуліся з грубай рэальнасцю пуцінскага рэжыму, які пагарджае людзьмі».

Старшыня замежнага камітэта нямецкага парламента адзначыў, што прэзідэнт Пуцін ужо прадэманстраваў сілу Расіі ў Сірыі, Лівіі і Беларусі.

«Пытанне ў тым, ці еўрапейцы, як заўсёды, у рэшце рэшт завершаць усё нічым? Калі так, то мы рызыкуем стаць неадэкватнымі, нас не будуць успрымаць сур'ёзна», — заявіў Ротген.

У той жа час Ангела Меркель заявіла, што атручанне Навальнага не варта звязваць з «Паўночным патокам-2».

Пры гэтым канцлерка назвала Аляксея Навальнага ахвярай замаху на забойства і заявіла, што свет будзе глядзець, як адкажа Расія.

Напярэдадні лабараторыя узброеных сіл Германіі высветліла, што Аляксея Навальнага атруцілі баявым рэчывам класа «Навічок». У Крамлі адмаўляюць дыягназ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі3

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі3

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць