Спорт11

Кіраўнік ІІХФ: Мы б не змаглі правесці чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі ў гэтым месяцы

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель у сесіі пытанняў і адказаў на афіцыйным сайце арганізацыі выказаўся наконт размоў аб магчымым пераносе ЧС-2021 з Беларусі.

«Сітуацыя вельмі складаная, мы сутыкнуліся з палітычным ціскам звонку, які ставіць пад сур'ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску і Рызе.

Прэм'ер-міністр Латвіі заявіў, што краіна па-ранейшаму мае намер правесці турнір, але, магчыма, не захоча зрабіць гэта сумесна з Мінскам, улічваючы цяперашнія абставіны, і заклікае ІІХФ разгледзець пытанне перадачы іншай краіне магчымасці прыняць чэмпіянат.

Гэтыя палітычныя крокі ўрада Латвіі, безумоўна, зразумелыя. Трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі, у краіне, дзе ІІХФ і нацыянальныя зборныя выдатна правялі ЧС-2014. Проста зараз, калі б турнір павінен быў прайсці ў гэтым месяцы, правесці яго было б немагчыма.

Мне вельмі шкада, што хакей уцягнуты ў палітычныя размовы, незалежна ад пазіцыі ўрада Латвіі. Аргкамітэты Рыгі і Мінска сумесна працавалі, і яны зрабілі выдатную працу для падрыхтоўкі да ЧС-2021.

Але здароўе і бяспека людзей — гэта самае важнае, я не стамлюся гэта паўтараць. Улічваючы палітычную сітуацыю і рызыку заражэння каранавірусам, мы павінны старанна прааналізаваць пытанне правядзення ЧС-2021. Гэта зойме час», — сказаў Фазель.

Канчатковае рашэнне, ці пройдзе ЧС-2021 у Беларусі, ІІХФ мае прыняць у лістападзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі11

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ14

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць