Усяго патроху1818

Беларуская спявачка Дакота пахвалілася, што набыла дзве кватэры ў Маскве, каб не адчуваць сябе ў галечы

Спявачка беларускага паходжання Рыта Дакота (Маргарыта Герасімовіч) набыла дзве кватэры ў Маскве. З вокнаў жылога комплексу, дзе размешчаны дзве двухпавярховыя студыі, бачны бізнэс-цэнтр «Масква-Сіці». Пра гэта артыстка напісала на сваёй старонцы ў Instagram.

«За маёй спінай раскошны дом з відам на Moscow City, а ў кішэні ключы ад дзвюх утульных двухпавярховых студый, якія я цяпер буду… здаваць, — паведаміла падпісчыкам Дакота. — Сябры, я доўга не распавядала вам пра гэта і не дзялілася сваім шчасцем, а потым падумала, што, магчыма, мая гісторыя натхніць кагосьці. Я зычу кожнаму з вас, каб і вашы мары спраўджваліся, каб і на вашай душы заўсёды было спакойна і добра».

Па словах спявачкі, яна купіла нерухомасць з інвестыцыйнымі мэтамі, з-за страху «застацца аднойчы з дзіцем без сродкаў да існавання». «Мне сніліся страшныя сны пра тое, што я скацілася туды, адкуль пачынала, і зноў жыву ў здымным пакоі за МКАД з 300 рублямі [відаць, 10 беларускімі] у кішэні, толькі ў калысцы плача дзіця. Я прачыналася ў халодным поце», — падзялілася Дакота.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць