Грамадства

Топавы баксёр з'ехаў з краіны і расказаў, як расчараваўся ў Караеве

39-гадовы Сяргей Скіба — трохразовы чэмпіён свету і шматразовы пераможца Кубка свету па кікбоксінгу, пераможца чэмпіянатаў Еўропы і іншых топавых турніраў па кікбоксінгу і тайскім боксе. У 2013-м прызнаваўся Чалавекам года на Віцебшчыне. Кар'еру спартоўца сумяшчаў з працай аператарам тэхналагічных установак на «Нафтане».

Пасля ціску Федэрацыі кікбоксінга і тайскага бокса Сяргей Скіба з'ехаў за мяжу разам з сям'ёй. У інтэрв'ю «Трыбуне» баксёр распавёў, як змянілася яго стаўленне да Караева, які ўзначальвае яго родную федэрацыю.

— Шчыра, нічога дрэннага пра яго сказаць не магу. Мы з ім пазнаёміліся ў 2015 годзе, калі ён, будучы намеснікам міністра ўнутраных спраў, з намі ўпершыню паехаў на чэмпіянат свету па тайскім боксе ў Тайланд.

Караеў праявіў сябе з лепшага боку, я ўбачыў, што гэта вельмі пісьменны і начытаны чалавек. Ён любіць японскую культуру, перачытаў усяго Барыса Акуніна. Караеў — гэта чалавек-крэмень, я б так сказаў. Плюс адрозніваўся справядлівасцю.

І яшчэ адзначаў, што калі будуць нейкія пытанні па спорце, мы да яго заўсёды можам звярнуцца, ён дапаможа. А па іншых справах, напрыклад, разруліць сітуацыю з якім-небудзь правапарушэннем, можна не тэлефанаваць, не пытацца. Прыклад: [баец] Дзмітрый Шакута, парушыўшы ПДР, патэлефанаваў Караеву, але той яго за гэта пазбавіў правоў на тры месяцы. І яшчэ сказаў, каб больш па такіх пытаннях яму не тэлефанавалі. Гэта было задоўга да выбараў, калі Караеў быў намеснік міністра ўнутраных спраў. Тым не менш у спартсменаў быў яго тэлефон, кожны мог патэлефанаваць, пагутарыць. Караеў рэальна быў прыемным чалавекам.

Але калі ён стаў міністрам унутраных спраў, то памяняў нумары тэлефонаў, аддаліўся ад федэрацыі, яму ўжо было не да спорту. (…)

Як памянялася стаўленне баксёра да Караева за апошнія месяцы?

— Ён стаў як быццам зусім іншым чалавекам. Маё меркаванне пра Караева склалася пры зносінах да выбараў, да таго, як ён стаў кіраўніком МУС. Мы з ім шмат размаўлялі, у яго не было слоў-паразітаў, казаў ён даволі пісьменна, было відаць, што гэта начытаны і цалкам адукаваны чалавек. (…)

Калі глядзеў ТБ, проста не пазнаваў гэтага чалавека, ён сам да сябе не быў падобны. Я не разумеў, што ён наогул кажа. Памятаю, як ён прасіў прабачэння за дзеянні сілавікоў, за тое, што пацярпелі выпадковыя людзі. А перад тымі, хто пацярпеў невыпадкова, што, не трэба прасіць прабачэння? Няўжо людзей, якія выйшлі на вуліцу ў знак нязгоды з фальсіфікацыяй выбараў, можна збіваць, калечыць, катаваць, забіваць?

( … ) Мне проста непрыемна было глядзець на тое выступленне.

Як спартовец тлумачыць сабе, за што народ так зненавідзеў Караева?

— Безумоўна, такі генацыд народа дзеецца. Калі шчыра, я сам ніколі не лез у палітыку, ад мяне гэта ўсё было далёка, займаўся дзецьмі, сям'ёй, але калі пайшлі ўсе гэтыя жорсткасці, калі многіх маіх знаёмых затрымлівалі, збівалі, трымалі суткамі за кратамі, я перастаў стаяць у баку. Нам кажуць, што ўсё гэта фэйкі, глупства, фарбай мажуцца. Але гэта ж не так, у мяне шмат таварышаў траплялі ў жорсткія сітуацыі і былі збітыя.

— А па дзяржСМІ не стамляюцца паўтараць: «Паглядзіце, колькі пацярпела сілавікоў. Чаму вы на гэта не звяртаеце ўвагу?»

— Сапраўды, а давайце разбяромся, колькі сілавікоў пацярпела і якія ў іх траўмы. Яны пацярпелі ад таго, што падчас збіцця мірных грамадзян атрымалі траўмы. Біў у галаву нагой — падвярнуў гэтую самую нагу. Пачалі нам казаць, што міліцыянтаў і амапаўцаў людзі ціснулі на машыне. Ну смешна!

Вы ж памятаеце відэа, калі ў Мінску беларус на аўтамабілі з расійскімі нумарамі трапіў у натоўп сілавікоў. Ён выязджаў з двара, нікога не ціснуў, а машыну разбілі ў пух і прах, самога кіроўцу і яго пасажыраў збілі і на кіроўцу яшчэ завялі крымінальную справу, нібыта ён спрабаваў задушыць сілавікоў. За што так з ім? За тое, што проста апынуўся не ў той час ды не ў тым месцы.

Або відэа са збіццём дзядулі на вуліцы. Ён спакойна ехаў, нікога не чапаў, а амапавец яму дубінкай збіў бакавое люстэрка. Пасля гэтага дзядуля выйшаў, каб пагаварыць, а яго збілі і засунулі ў аўтазак. За што? Ды ні за што.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць