Тэлеканал Белсат рыхтуе да паказу трохсерыйны фільм пра жыццё ў Беларусі за немцамі.
Рэжысёр Антон Цялежнікаў здымае дакументальны фільм «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941–1944». Стужка будзе складацца з трох частак па 30 хвілінаў.
У серыяле свае меркаванні выкажуць Барыс Кіт, айцец Аляксандр Надсан, гісторык Юрый Туронак ды іншыя сведкі і даследнікі Другой сусветнай вайны. На Белсаце абяцаюць паказаць фільм увосень.
Прачытаць інтэрв’ю са стваральнікам фільму рэжысёрам можна па гэтай спасылцы.
Антон Цялежнікаў, дарэчы, таксама з’яўляецца рэжысёрам пастаноўшчыкам фільму «Беларускі Пасляваенны Антысавецкі Супраціў 1944-1957». Паглядзець яго можна тут (па частках).
Трэйлер фільму «Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944»:
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары