Грамадства

У Лебядзіным на «чаяванні» затрымалі трох мужчын і двух дзяцей. Тату з дочкамі пазней адпусцілі

Вечарам 19 снежня на чаяванне суседзяў у мінскі мікрараён Лебядзіны прыехалі 2 мікрааўтобусы сілавікоў. У двары знаходзілася прыкладна 25 жыхароў з дзецьмі, сімволікі ў іх, па словах мясцовых, не было.

— У выніку павезлі тату з двума маленькімі дзяўчынкамі — 6 і 8 гадоў, мужчыну без дзяцей і яшчэ аднаго тату, якога адарвалі ад каляскі з васьмімесячным малым. Каляска проста так і засталася стаяць на вуліцы і, мяркуючы па ўсім, патэлефанаваць жонцы не далі, расказалі Tut.by відавочцы.

На відэа, якое знялі мясцовыя жыхары, сапраўды бачна, як у бус заводзяць мужчын з дзецьмі.

Пазней мясцовыя жыхары даведаліся, што іх суседзі знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС. Тату з двума дзяўчынкамі выпусцілі.

— У мужчыны канфіскавалі тэлефон, сказалі, што будзе суд, выклічуць па позве, — распавяла мясцовая жыхарка Юлія.

Двух іншых затрыманых мужчын, паводле Юліі, з РУУС не адпусцілі.

Паводле яе слоў, мерапрыемства ў Лебядзіным «назваць чаяваннем можна было толькі ўмоўна».

— Гэта месца паміж двума дварамі, людзі гулялі з дзецьмі — і ўсё. Людзі ў сваім двары. Ніякіх сцягоў не было. Што далей будзе? Калі мужчынам у нашым мікрараёне нельга ўвечары на вуліцу на двор выходзіць, то няхай гэта давядуць да нас неяк, — кажа яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць