Свет

СМІ паведамілі аб смерці 15 чалавек ад невядомай хваробы ў Танзаніі

У Танзаніі па меншай меры 15 чалавек памерлі і больш за 50 трапілі ў бальніцу з-за заражэння невядомай інфекцыяй, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў аховы здароўя краіны.

Па словах дактароў, гэтая хвароба пакуль не моцна пашыраная, успышка адбылася толькі ў адной адміністрацыйнай акрузе, дзе людзей ванітавала крывёю і яны паміралі, калі позна траплялі ў бальніцу.

Першапачатковае абследаванне паказала, што пацыенты, у асноўным мужчыны, пакутавалі ад язвы страўніка і захворванняў печані.

Міністр аховы здароўя Танзаніі накіраваў у рэгіён групу экспертаў. Медыкі павінны высветліць прычыны ўспышкі захворвання і ўзяць узоры для даследавання.

У снежні газета The Hindu паведаміла, што ў індыйскім штаце Андхра-Прадэш адзін чалавек памёр ад невядомай хваробы, і яшчэ 315 чалавек былі шпіталізаваныя з сімптомамі таго ж захворвання. Паводле інфармацыі выдання, у пацыентаў назіралася галавакружэнне, галаўны боль і сімптомы эпілепсіі. Вынікі тэстаў на каранавірус у іх былі адмоўныя.

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць