Грамадства

Яшчэ сямёра чалавек прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ семярых чалавек.

Асобы былі пазбаўленых волі за абразу службовых асоб, Лукашэнкі, суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў. Сярод іх:

  1. Ілля Смольскі — асуджаны прысудам суда Ленінскага р-на г. Брэста да аднаго года абмежавання волі па арт. 370 КК (знявага дзяржаўных сімвалаў). Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  2. Уладзімір Шынкевіч — асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні суда Аршанскага р-на па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) да аднаго года і трох месяцаў пазбаўлення волі.
  3. Уладзімір Няпомняшчых — абвінавачаны і ўзяты пад варту па арт. 366 (пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, у сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў) і арт. 369 КК (абраза службовай асобы). Знаходзіцца ў СІЗА г. Гомеля.
  4. Уладзімір Міхалка — абвінавачаны і змешчаны пад варту па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Знаходзіцца ў СІЗА г. Гомеля.
  5. Міхаіл Гладыш — асуджаны прысудам суда Першамайскага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (абраза службовай асобы) да двух гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  6. Георгій Васіленка — асуджаны прысудам суда Цэнтральнага р-на г. Гомеля па ч.1 арт. 339 (хуліганства) за «звяржэнне» дзяржаўнага сцяга да двух гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  7. Валадар Цурпанаў — асуджаны прысудам суда Магілёўскага р-на па арт. 391 КК (абразу суддзі ці народнага засядацеля) да трох гадоў абмежавання волі. Накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў72

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць